Мацьяш Ракашы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мацьяш Ракашы
Rákosi Mátyás
Мацьяш Ракашы
сцяг
1-ы Першы сакратар ЦК ВПП
14 чэрвеня 1948 - 18 ліпеня 1956
Папярэднік: пасада заснавана
Пераемнік: Эрнё Герэ
сцяг
Венгерская камуністычная партыя
Папярэднік: Янаш Кадар
Пераемнік: пасада скасавана
сцяг
2-і Старшыня Савета Міністраў ВНР
Папярэднік: Іштван Добі
Пераемнік: Імрэ Надзь
 
Партыя: КПВ (?-1948) ВПП (з 1948)
Дзейнасць: палітык
Веравызнанне: адсутнічае (атэіст)
Нараджэнне: 9 сакавіка 1892(1892-03-09) ці 14 сакавіка 1892(1892-03-14)[1]
Смерць: 5 лютага 1971(1971-02-05)[2][3] (78 гадоў)
Пахаванне:
Імя пры нараджэнні: Мацьяш Розэнфельд
Жонка: Феадора Фёдараўна Карнілава
 
Аўтограф: Rákosi Mátyás aláírása.svg
 
Узнагароды:
HUN Order of the Hungarian freedom.png

Ма́цьяш Ра́кашы (венг.: Rákosi Mátyás), народжаны Мацьяш Розэнфельд лац.: Rosenfeld Mátyás, 9 сакавіка 1892, Ада, Каралеўства Венгрыя, Аўстра-Венгрыя — 5 лютага 1971, Горкі, РСФСР, СССР) — венгерскі камуністычны палітык, Генеральны сакратар ЦК Венгерскай камуністычнай партыі (19451948), Першы сакратар ЦК венгерскай партыі працоўных (1948-1956), Старшыня Савета Міністраў Венгерскай Народнай Рэспублікі (19521953).

У перыяд яго праўлення ў Венгрыі адбываецца пераход ад рэжыма народнай дэмакратыі да сацыялістычнай дзяржавы, а таксама пакораная саветызацыя Венгрыі, якая суправаджалася палітычнымі рэпрэсіямі. Праз нейкі час пасля смерці Сталіна быў адпраўлены ў адстаўку (1956).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Быў шостым дзіцём у беднай яўрэйскай сям’і. У гады Першай сусветнай вайны ваяваў на Ўсходнім фронце, дзе апынуўся ў палоне, і ўступіў у Венгерскую камуністычную партыю.

Вярнуўся ў Венгрыю, ўдзельнічаў ва ўрадзе Белы Куна. Камандаваў Чырвонай гвардыяй і Чырвонай Арміяй. Пасля падзення Венгерскай савецкай рэспублікі эміграваў у Аўстрыю, быў арыштаваны і праз дзевяць месяцаў высланы з краіны. У 1920—1924 працаваў у выканкаме Камінтэрна, у 1921 г. быў абраны яго сакратаром. У снежні 1924 г. вярнуўся ў Венгрыю, каб арганізаваць нелегальную кампартыю. У верасні 1925 г. арыштаваны, перададзены ваеннаму суду, на якім пракурор патрабаваў смяротнага пакарання, але пратэсты еўрапейскай левай інтэлігенцыі (у тым ліку Р. Ралана прывялі да перадачы справы ў грамадзянскі суд, які прыгаварыў яго да васьмі з паловай гадоў зняволяння. У 1934 г. пасля адбыцця срока зноў апынуўся перад судом па абвінавачванню ў злачынствах, здзейсненых у перыяд савецкай рэспублікі, і прыгавораны ў 1935 г. да пажыццёвага зняволення ў катаржнай турме. У кастрычніку 1940 г. урад Савецкага Саюза абмяняў Ракашы на трафейныя сцягі, захопленыя Расіяй падчас падаўлення венгерскай рэвалюцыі 1848—1849 гг.. У 1940—1945 гг. у Маскве кіраваў замежным бюро ЦККПВ. У лютым 1945 г. вярнуўся ў Венгрыю разам з савецкай арміяй і ўзначаліў Кампартыю Венгрыі[5].

Дыктатура Ракашы[правіць | правіць зыходнік]

У 1947 годзе камуністычная Венгерская партыя працоўных (ВПП) шляхам тэрора, шантажа і махінацый падчас выбараў стала адзінай легальнай палітычнай сілай. Ракашы, празваны «лепшым вучням Сталіна», ўсталяваў асабістую дыктатуру, займаючыся капіяваннем сталінскай мадэлі кіравання ў СССР: душыў усялякае іншадумства, змагаўся з каталіцкай царквой. У краіне лютавалі органы дзяжбяспекі: з нічым не вінаватых людзей пыткамі выбівалі прызнанні ў няздзейсненых імі злачынствах. Дзяжбяспека (AVN) налічвала ў сваім складзе 28 тыс. чал. Ім дапамагалі 40 тыс. інфарматараў. На міліён жыхароў Венгрыі AVN завяло дас’е — больш чым на 10 % усяго насельніцтва, уключаючы старых і дзяцей. З іх 650 тыс. падвергліся ганенням[6].

З канца 1940-ых гадоў Ракашы развязаў кампанію супраць сіяністаў (нягледзячы на сваё яўрэйскае паходжанне), устраніўшы пры гэтым свайго палітычнага канкурэнта — міністра ўнутраных спраў Ласла Райка. У мае 1949 г. Л. Райк (неяўрэй) і адначасова — звыш 200 камуністаў з даваенным стажам былі арыштаваны. Падчас працэса Райка и яго ўяўных паплечнікаў (верасень 1949 г.), першым і самым вялікім з паказальных працэсаў, накіраваных супраць патэнцыяльнай апазіцыі ў шэрагах камуністычных партый Усходняй Еўропы, упершыню прагучала тэма «сусветнай сіяністскай змовы» — пакуль як другарадны пункт абвінавачвання супраць двух абвінавачаных яўрэяў, Цібара Соньі і Андраша Салаі. Акрамя таго, Райк быў абвінавачаны ў «цітаізме», і арыентацыі на Югаславію. Ён і шмат хто яшчэ з абвінавачаных былі пакараныя смерцю.

У выніку, ў гады праўлення Ракашы толькі ў 1952 годзе было рэпрэсавана звыш 540 тысяч чалавек — кэжны васямнаццаты жыхар краіны[7]. За 2,5 гады ў краіне з насельніцтвам 9,5 млн чалавек пракуратура распачала справы супраць 1,5 міліёнаў чалавек[8]. Каля 400 тыс. венграў атрымалі розныя срокі турэмнага знявольвання ці лагероў, адпрацоўваючы іх у асноўным у шахтах ці каменяломнях[9].

Пры Ракашы адбывалася нацыяналізацыя эканомікі і паскоранае каапераванне сельскай гаспадаркі. Эканамічная сітуацыя ў краіне ўскладнялася тым, што Венгрыя, як саюзнік Германіі ў Другой сусветнай вайне, была павінна некалькі гадоў выплочваць СССР, ЧССР, Югаславіі кантрыбуцыю, якая магла ў асобныя гады даходзіць да чвэрці нацыянальнага прадукту[10]. У 1952 годзе рэальны заробак працоўных і служачых быў на 20 працэнтаў, а даходы сялян — на трэць ніжэй, чым у 1949-ым.

У 1952 годзе Ракашы заняў таксама пасаду прэм’ер-міністра Венгрыі. У 1953 годзе распачатыя ўрадам меры прынеслі прыкметнае паляпшэнне, але толькі на кароткі час. Правал планаў індустрыялізацыі і змены ў СССР пасля смерці Сталіна (у Масквк вырашылі, што Ракашы занадта фанатычны, што ён не садзейнічае папулярнасці новых венгерскіх улад) прывялі да таго, што на пленуме Цэнтральнага кіраўніцтва ВПП 27 — 28 чэрвеня 1953 года Мацьяш Ракашы быў падвегргнуты крытыке і вызвалены ад пасады старшыні ўрада. Пост генеральнага сакратара быў заменены пасадай першага сакратара ВПП, які захавалі за Ракашы. Сур’ёзныя пазіцыі ў партыі зяняў новы старшыня ўрада Імрэ Надзь і яго паплечнікі. Была праведзена амністыя, спынена інтэрніраванне і забаронена высяленне з гарадоў паводле сацыяльнай прыкметы. Імрэ Надзь спыніў будаўніцтва мноства буйных прамысловых аб’ектаў. Капіталаўкладанні былі накіраваны на развіццё лёгкай і харчовай прамысловасці, быў паменьшаны ціск на сельскую гаспадарку, зніжаны цэны на прадукты і тарыфы для насельніцтва[11][12].

На пасадзе старшыні ўрада гэты венгерскі палітык правёў шжраг мер, накіраваных на паляпшэнне жыцця народа (былі паменьшаны падаткі, павялічаны заробкі, лібералізаваны прынцыпы землекарыстання), спыніў палітычныя рэпрэсіі. Гэта зрабіла яго папулярным сярод венграў. Зварочванне індустрыялізацыі і кааперыравання ў сельскай гаспадарке выклікалі рэзкую крытыку з боку Ракашы і яго прыхільнікаў. Да таго ж змяшчэнне ў СССР старшыні ўрада Г. Маленкова, які выступаў за прыярытэтнае развіццё лёгкай прамысловасці, аслабіла пазіцыі Надзя. У выніку, Ракашы, выкарыстаўшы звычныя сродкі закуліснай барацьбы, здолеў перамагчы саперніка, якога значная частка працоўных ужо лічыла сімвалам новай палітыкі, гарантам новага жыцця. 18 красавіка 1955 года Імрэ Надзь быў змешчаны з пасады прэм’ер-міністра і выключаны з ВПП.

Унутрыпартыйная барацьба ў Венгерскай партыі працы паміж сталіністамі і прыхільнікамі рэформ узмацнілася пасля даклада Хрушчова на XX з’ездзе КПСС у пачатку 1956 і да 18 ліпеня 1956 года прывяла да адстаўкі Першага сакратара Венгерскай партыі працоўных Мацьяша Ракашы, які быў заменены на свайго бліжэйшага паплечніка Эрнё Герё.

У Савецкім Саюзе[правіць | правіць зыходнік]

Неўзабаве пасля паўстання ў Венгрыі 1956 г. быў вывезены ў СССР, дзе пасля знаходжання ў Маскве і Краснадары быў памешчаны па асабістай просьбе Янаша Кадара ў менш камфортныя ўмовы. У выніку былы кіраўнік ВПП жыў разам з жонкай у кіргізскім Такмаке, потым у 1966—1968 гг., у Арзамасе[13], а апошнія гады ў Горкім, дзе ён і памер[14]. У 1970 годзе яму было прапанавана адмовіцца ад актыўнага ўдзелу ў венгерскай палітыке ў абмен на вяртанне ў Венгрыю, але Ракашы адмовіўся.

Быў жанаты на Феадоры Фёдараўне Карнілавай, ураджэнцы Якутыі.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118748939 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Ракоши Матьяш // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Mátyás Rákosi // SNAC Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118748939 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. Артыкул «Ракоши Матьяш» у Электроннай яўрэйскай энцыклапедыі
  6. Контлер, 2002, с. 536-537
  7. Пихоя Р. Г. Советский союх:история власти6 1945-1991 — 2. — Сибирский хронограф, 2000. — С. 136.
  8. The 1956 Hungarian Revolution: A History in Dociments / Casba Békés, Malcolm Bryne, M. János Rainer — Central European University Press, 2002. — P. 15. — 598 p. — ISBN 9789639241664.
  9. Контлер, 2002, с. 537
  10. Краткая история Венгрии: с дпевнейших времён до наших дней. Под ред. Исламова Т. М. — М., 1991
  11. История Венгрии, т. III/ М., «Наука», 1972 — С. 633—635
  12. Контлер, 2002, с. 548-549
  13. Тайный гость. Арзамасская ссылка — Арзамасцы. РФ
  14. Джаана Грынвіл (JohannaGranville), Першы ДаміноThe First Domino: International Decision Making During the Hungarian Crisis of 1956, Texas A& M University Press, 2004. ISBN 1585442984.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]