Мацільда Феліксаўна Кшасінская
Мацільда Феліксаўна Кшасінская | |
польск.: Matylda Krzesińska | |
| |
Імя пры нараджэнні: | руск.: Мария-Матильда Адамовна-Феликсовна-Валериевна Кшесиньская |
---|---|
Род дзейнасці: | балерына |
Дата нараджэння: | 19 (31) жніўня 1872 |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 7 чэрвеня 1971 (98 гадоў) ці 6 снежня 1971[1] (99 гадоў) |
Месца смерці: | |
Месца пахавання: | |
Бацька: | Feliks Kschessinsky[d] |
Муж: | Grand Duke Andrei Vladimirovich of Russia[d] |
Дзеці: | Vladimir Romanovsky-Krasinsky[d] |
Месца працы: | |
Альма-матар: | |
Узнагароды і прэміі: | |
![]() |
Мацільда Феліксаўна Кшасінская (31 жніўня 1872, Лігава (пад Пецярбургам) — 6 снежня 1971, Парыж) — расійская артыстка балета і педагог польскага паходжання, прыма-балерына Марыінскага тэатра, заслужаная артыстка Яго Вялікасці Імператарскіх тэатраў.
Дачка Ф. І. Кшасінскага. Вучылася ў Пецярбургскім тэатральным вучылішчы. У 1890—1917 гадах выступала ў Марыінскім тэатры, а таксама Монтэ-Карла, Варшаве, Вене, Парыжы, антрэпрызе Сяргея Дзягілева. Яе выкананне вылучалася бравурнасцю, жыццярадаснасцю, пікантнасцю, класічнай завершанасцю. Сярод партый: Млада, Нікія («Млада», «Баядэрка» Л.Мінкуса), фея Дражэ, Адэта-Адылія, Аўрора («Шчаўкунок», «Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Пахіта («Пахіта» Э.Дэльдэвеза), Каламбіна («Арлекінада» Р.Дрыга), Ліза («Марная засцярога» Ф.Герольда), Эсмеральда (аднайменны балет Ц.Пуні) і інш. З 1920 года ў Францыі, адкрыла ў 1929 годзе балетную студыю ў Парыжы. Аўтар «Успамінаў» (1960).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 560 с.: іл. ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8.