Маціяс Гінтэр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Маціяс Гінтэр
20180602 FIFA Friendly Match Austria vs. Germany Matthias Ginter 850 0643.jpg
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 19 студзеня 1994(1994-01-19)[1] (24 гады)
Грамадзянства Сцяг Германіі Германія
Рост 189 см
Вага 87 кг
Пазіцыя цэнтральны абаронца,
апорны паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Германіі Барусія (Мёнхенгладбах)
Нумар 28
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
1998 — 2005 Сцяг Германіі Марх
2005 — 2012 Сцяг Германіі Фрайбург
Клубная кар’ера*
2012 — 2014 Сцяг Германіі Фрайбург 70 (2)
2014 — 2017 Сцяг Германіі Барусія (Дортмунд) 67 (3)
2015   Сцяг Германіі Барусія II (Дортмунд) 2 (0)
2017 — Сцяг Германіі Барусія (Мёнхенгладбах)
Нацыянальная зборная**
2011 — 2012 Сцяг Германіі Германія (да 18) 6 (0)
2012 — 2013 Сцяг Германіі Германія (да 19) 5 (1)
2013 — 2015 Сцяг Германіі Германія (да 21) 14 (1)
2016 Сцяг Германіі Германія (алімп.) 5 (2)
2014 — Сцяг Германіі Германія 14 (0)
Міжнародныя медалі
Алімпійскія гульні
Срэбра Рыа-дэ-Жанейра 2016 футбол
Чэмпіянаты свету
Золата Бразілія 2014
Кубкі канфедэрацый
Золата Расія 2017

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 ліпеня 2017.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 8 ліпеня 2017.

Маціяс Лукас Гінтэр (ням.: Matthias Ginter; нар. 19 студзеня 1994, Марх, Германія) — нямецкі футбаліст, абаронца мёнхенгладбахскай «Барусіі» і нацыянальнай зборнай Германіі. Чэмпіён свету 2014 года ў складзе нямецкай зборнай, пераможца Кубка канфедэрацый 2017.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

21 студзеня 2012 года Гінтэр дэбютаваў у складзе «Фрайбурга» у матчы супраць «Аўгсбурга», замяніўшы на 70 хвіліне Антона Пуціла, у дэбютнай жа гульне Гінтэр забіў свой першы гол на 88 хвіліне, які апынуўся пераможным для сваёй каманды[2]. Гэты гол зрабіў яго самым маладым іграком у гісторыі клуба з Брайсгау, якія забілі гол у матчах Бундэслігі. Папярэдні рэкорд належаў Дэнісу Аога. 23 студзеня, праз два дня пасля дэбюту, Гінтэр падпісаў з «Фрайбургам» прафесійны кантракт[3]. У сезоне 2012-2013 замацаваўся, як лідар «Фрайбурга», пасля гэтага сезону застаўся ў камандзе нягледзячы на інтарэс да іграка з боку «Баварыі». Правёў фантастычны сезон 2013-2014, у якім стаў адным з лепшых абаронцаў Бундэслігі, і заслужыў запрашэнне ў нацыянальную зборную Германіі.

17 ліпеня 2014 года Гінтэр перайшоў у дортмундскую «Барусію», падпісаўшы кантракт да 2019 года[4], па неафіцыйным дадзеным сума трансферу склала каля 10 млн еўра. Дэбютаваў у новым клубе 13 жніўня 2014 года ў матчы Суперкубка Германіі супраць «Баварыі» (2:0). Пазней здолеў замацавацца ў асноўнай камандзе дортмундцаў.

У ліпені 2017 года было абвешчана аб пераходзе Гінтэра ў мёнхенгладбахскую «Барусію»[5].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Фрайбург»:

«Барусія» Дортмунд:

Германія:

Прыватныя:

  • Прыз Фрыца Вальтэра (да 18 гадоў): 2012[6]
  • Прыз Фрыца Вальтэра (да 19 гадоў): 2013

Зноскі

  1. Matthias Ginter // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Freiburg tops fellow struggler Augsburg (англ.) . foxsports.com (21 студзеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 31 мая 2013.
  3. Profi-Vertrage fur vier Fussballschuler (ням.) . SC Freiburg (23 студзеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 31 мая 2013.
  4. Borussia Dortmund verpflichtet Matthias Ginter
  5. Гинтер подписал контракт с менхенгладбахской «Боруссией». by.tribuna.com.
  6. SC Freiburg: Ginter ist U18-Nachwuchsspieler des Jahres 2012 (ням.) . Badische Zeitung (30 ліпеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 31 мая 2013.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]