Мацье I (герцаг Латарынгіі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Маціяс I, герцаг Латарынгіі)
Jump to navigation Jump to search
Мацье (Маціяс) I Дабрадушны
фр.: Mathieu I le Débonnaire
ням.: Matthäus I.
Мацье (Маціяс) I Дабрадушны
Blason Lorraine.svg
герцаг Латарынгіі
1139 — 1176
Папярэднік: Сімон I
Пераемнік: Сімон II
граф Туля
1153 — 1176
Папярэднік: Тытул створаны
Пераемнік: Мацье II
 
Дзейнасць: феадал
Нараджэнне: каля 1119
  • невядома
Смерць: 13 мая 1176(1176-05-13)
Род: Латарынгскі дом
Бацька: Сімон I
Маці: Адэль Лувенская
Жонка: Bertha, duchess of Lorraine[d] і Bertha of Hohenstaufen[d]
Дзеці: сыны: Сімон II, Феры I, Цьеры (Дытрых) IV, Мацье II
дочкі: Юдыт, Аліса, N

Мацье (Маціяс) I Дабрадушны (фр.: Mathieu I le Débonnaire, ням.: Matthäus I.; каля 111913 мая 1176) — герцаг Латарынгіі з Эльзаскай дынастыі (1139—1176), старэйшы сын і спадчыннік Сімона I, герцага Латарынгіі, і Адэлі, дачкі Генрыха III, графа Лувена.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Падобна сваім папярэднікам, Маціяс быў верным прыхільнікам нямецкіх каралёў і імператараў. Ён быў жанаты на сястры імператара Фрыдрыха Барбаросы Берце, а жонка самога Фрыдрыха Барбаросы Беатрыса даводзілася Маціясу пляменніцай. Маціяс разам з Конрадам III браў удзел у Другім крыжовым паходзе, суправаджаў Фрыдрыха Барбаросу ў яго італьянскіх паходах і падтрымліваў у барацьбе супраць рымскіх пап Адрыяна IV і Аляксандра III, Францыі і Сіцыліі.

Маціяс варагаваў з многімі сваімі васаламі і суседзямі, уключаючы графаў Бара і біскупаў Туля. Сутыкненне з біскупам Туля за валоданне Гандэрвілем на Мозелі прывяло да адлучэння Маціяса ад царквы па рашэнні Папы Яўгена III (1153). Аднак пры падтрымцы Фрыдрыха Барбаросы ён атрымаў верх над біскупам і стаў называцца графам Туля.

Маціяс шчодра ахвяраваў на цэрквы і заснаваў шэраг кляштароў, у адным з якіх, Клерле, быў пахаваны разам з жонкай.

Шлюб і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Жонка: з каля 1138 Берта (1123 — 1195), дачка Фрыдрыха II, герцага Швабіі. Дзеці:

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Henry Bogdan. La Lorraine des ducs, sept siècles d'histoire. — Paris: Perrin, 2005. — 291 p. — ISBN 2-262-02113-9.(фр.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]