Маці Божая і Ян Багаслоў
| ||
Невядомы майстар | ||
Маці Божая. Сярэдзіна XVIII стагоддзя | ||
Матэрыял | дрэва | |
---|---|---|
Тэхніка | разьба па дрэве, паліхромія | |
Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, Мінск |
| ||
Невядомы майстар | ||
Ян Багаслоў. Сярэдзіна XVIII стагоддзя | ||
Матэрыял | дрэва | |
---|---|---|
Тэхніка | разьба па дрэве, паліхромія | |
Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, Мінск |
Маці Божая і Ян Багаслоў — пара драўляных скульптур з кампазіцыі «Укрыжаванне з прадстаячымі» невядомага майстра, якія датаваныя сярэдзінай XVIII стагоддзя. Захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі (інв. КП-1956а, ДБС-94; КП-1956б, ДБС-93). Паходзяць, верагодна, з Мікалаеўскай царквы ў Смалявічах[1].
Атрыбутацыя
[правіць | правіць зыходнік]

Паводле звестак каталога «Скульптура и резьба Беларуси XII—XVIII вв.», складзенага мастацтвазнаўцай Н. Ф. Высоцкай, творы былі выяўлены ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці ў 1938 годзе і да Вялікай Айчыннай вайны былі ў Беларускім дзяржаўным музеі. У збор Дзяржаўнай карціннай галерэі паступілі з Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў 1954 г. у парадку вяртання даваенных фондаў[1].
Аднак да верасня 1939 года тэрыторыя Ваўкавыскага раёна была ў складзе Польскай Рэспублікі, таму прадметы не маглі трапіць у менскі музейны збор у 1938 годзе. Паходжанне з Ваўкавыскага раёна мае таксама шэраг іншых прадметаў, якія аднак трапілі ў збор Нацыянальнага мастацкага музея з Віленскага Беларускага музея імя Івана Луцкевіча. Але сярод заінвентарызаваных у гэтым музеі твораў не аказалася такіх музейных прадметаў[1].
Скульптуры ўдалося ідэнтыфікаваць па матэрыялах Сінода Мінскай духоўнай праваслаўнай кансісторыі. У іх лік уваходзіць «Справа аб будаўніцтве Смалявіцкай Мікалаеўскай царквы Барысаўскага павета», якая ўтрымлівае фотаздымкі іканастаса, званіцы і будынка царквы, зробленыя ў пачатку XX ст. На адным з фотаздымкаў адлюстраваная добра пазнавальная пара скульптур Маці Божай і Яна Багаслова. Найбольш верагодна, што менавіта адтуль прадметы трапілі ў Менскі абласны музей, які ў 1923 г. быў рэарганізаваны ў Беларускі дзяржаўны музей[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Атрыбуцыя старажытнабеларускай скульптуры са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь: праблема паходжання музейных прадметаў / Чавус Станіслаў // Аладовские чтения — 2021 : материалы Международной научно-практической конференции (Минск, 27 мая 2021 года) / [редколлегия: С. И. Анейко, С. А. Шукан, А. В. Янковская]. — Минск, 2021. — С. 238―251
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх