Маці Ярвінен
| Маці Ярвінен | |
|---|---|
| фінск.: Matti Henrikki Järvinen | |
| | |
| Агульная інфармацыя | |
| Пол | мужчынскі пол[1][2] |
| Спецыялізацыя | лёгкая атлетыка |
| Нарадзіўся |
18 лютага 1909[3] |
| Памёр |
22 ліпеня 1985 (76 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Трэнер | Verner Järvinen[d] |
| Рост | 186 см |
| Вага | 76 кг |
Маці Хенрыкі Ярвінен (фінск.: Matti Henrikki Järvinen; 18 лютага 1909, Тамперэ — 22 ліпеня 1985, Хельсінкі, Фінляндыя) — фінскі лёгкаатлет, алімпійскі чэмпіён; малодшы брат лёгкаатлета Акілеса Ярвінена.
Спартыўная кар'ера
[правіць | правіць зыходнік]Маці Ярвінен нарадзіўся ў 1909 годзе ў Тамперэ; яго бацькам быў Вернер Ярвінен — бронзавы прызёр Алімпіяды — 1908. У 1932 годзе на Алімпійскіх гульнях у Лос-Анджэлесе ён заваяваў залаты медаль, кінуўшы дзіду на 72 м 71 см. У 1934 годзе Маці Ярвінен стаў чэмпіёнам свету і ўстанавіў новы сусветны рэкорд. У 1936 годзе на Алімпійскіх гульнях у Берліне ён быў толькі 5-м, але ў 1938 годзе зноў стаў чэмпіёнам Еўропы.
У гады Другой сусветнай вайны Маці Ярвінен служыў інструктарам, навучаючы салдат кіданню гранат.
Вежа Алімпійскага стадыёна Хельсінкі мае вышыню 72 м 71 см у гонар знакамітага алімпійскага кідка Маці Ярвінена.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ BiographySampo Праверана 23 сакавіка 2021.
- ↑ Kansallisbiografia / пад рэд. M. Klinge — Suomalaisen Kirjallisuuden Seura, Suomen Historiallinen Seura. — ISSN 1799-4349 Праверана 28 лютага 2021.
- ↑ Matti Jarvinen // World Athletics database