Маці з плошчы Мая

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Маці з плошчы Мая
Madres de Plaza de Mayo
Madre e hija de Plaza de Mayo.jpg
Марш «Мацярок з плошчы Мая» (1982)
Адрас Аргенціна Буэнас-Айрэс
Тып арганізацыі праваабарончая арганізацыя[d][1][2][3] і жаночая асацыяцыя[d]
Афіцыйныя мовы іспанская
Кіраўнікі
Кіраўніца Эбэ дэ Банафіні
Заснаванне
Дата заснавання 30 красавіка 1977 (45 гадоў таму)
Узнагароды
madres.org
Commons-logo.svg Маці з плошчы Мая на Вікісховішчы

«Маці з плошчы Мая» (ісп.: Madres de Plaza de Mayo) — аргенцінская праваабарончая арганізацыя, створаная ў 1977 годзе ў адказ на распачаты ваеннай дыктатурай Хорхэ Відэлы працэс нацыянальнай рэарганізацыі і з мэтай пошуку зніклых дысідэнтаў. Пазней мэтай руху стала таксама раскрыццё злачынстваў супраць чалавецтва рэжыму, асуджэння і пакарання.

Назва руху паходзіць ад плошчы Мая перад прэзідэнцкай рэзідэнцыяй у Буэнас-Айрэсе, дзе 30 красавіка 1977 года пачаліся жаночыя пратэсты, якія патрабавалі звестак пра лёс сваіх зніклых дзяцей. Пратэсты заставаліся сядзячымі, але з увядзеннем надзвычайнага стану былі разагнаныя паліцыяй.

Пасля аднаўлення дэмакратыі «Маці з плошчы Мая» працягнулі свае дэманстрацыі з патрабаваннямі пакарання ваенных, якія ўдзельнічалі ў звяржэнні Ісабель Перон, і дабіліся сваёй мэты ў 1985 годзе.

«Маці з плошчы Мая» сталі першай арганізацыяй, узнагароджанай прэміяй Сахарава за свабоду думкі (1992).

Стварэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 1976—1983 гадах ваенная хунта ў Аргенціне праводзіла гэтак званую брудную вайну — тэрор, пераслед і выкраданні дысідэнтаў, сацыялістаў, левых пераністаў (партызан-мантанерас). Пасля катаванняў эскадроны смерці хавалі забітых у палях ці безыменных магілах[4].

30 красавіка 1977 года 13 жанчын на чале з Асусенай Вільяфлор дэ Вінсенці[5] сабраліся на плошчы Мая перад прэзідэнцкім палацам Каса Расада ў Буэнас-Айрэсе, нягледзячы на забарону сходаў больш за тры чалавекі[6]. У кожнай з іх ваенныя «забралі» прынамсі аднаго нашчадка.

Такія шэсці сталі паўтарацца шточацвер, паступова колькасць удзельніц расла. Яны насілі белыя шалікі як сімвал падгузкаў сваіх зніклых дзяцей, на якіх пісалі іхнія імёны і даты нараджэння. Шпацыруючы парамі, мацяркі спрабавалі дамагчыся ад урада спынення парушэння правоў чалавека[4].

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Белы шалік стаў сімвалам «Мацярок з плошчы Мая»

«Маці з плошчы Мая» сталі першым значным арганізаваным рухам, які супрацьстаяў аргенцінскаму рэжыму. Такая нетрадыцыйная для жанчын Лацінскай Амерыкі актыўнасць стала шмат для каго нечаканасцю і дапамагла прыцягнуць увагу да парушэнняў правоў чалавека на міжнароднай арэне і разбурыць прапагандысцкія міфы хунты[7].

Улады рэагавалі рэакцыйнымі метадамі, называючы дзяячак руху «вар’яткамі»[8].

Адкрыты ліст да дыктатара Хорхэ Відэлы са спісам зніклых асоб, апублікаваны ў газеце «La Prensa» ў 1978 годзе

10 снежня 1977 годзе, у Міжнародны дзень правоў чалавека, «Маці з плошчы Мая» распаўсюдзілі газету з імёнамі сваіх зніклых дзяцей. Той жа ночы заснавальніца руху Асусена Вільяфлор была выкрадзеная, катаваная і выкінутая з самалёта[6][9]; падобны лёс спаткаў яшчэ з тузін дзяячак руху. Рэшткі некаторых з іх дагэтуль не знойдзеныя. Знікненне французскіх манашак Леані Дуке і Аліс Дамон выклікала міжнароднае абурэнне і заклікі да ААН расследаваць злачынствы супраць чалавецтва, аднак аргенцінскія ўлады заявілі пра сваю недатычнасць да выкрадання французскіх грамадзянак[10].

У 2005 годзе судмедэксперты выявілі рэшткі цел, зарытых на беразе пляжу Санта Тэрэсіта каля Буэнас-Айрэса. Па выніках ДНК-тэсту сярод іх былі ідэнтыфікаваныя Асусена Вільяфлор і яшчэ дзве з пачынальніц руху, «зніклых» у 1977[11][6].

У 1983 годзе ваенныя дыктатуры пачалі раскрываць інфармацыю пра злачынствы рэжыму, назваўшы колькасць зніклых падобным чынам — больш за 9000 чалавек. Аднак «Маці з плошчы Мая» сцвярджаюць, што іхняя колькасць магла дасягаць 30 000[4]. Большасць з іх былі старшакласнікамі, студэнтамі, маладымі спецыялістамі, прафсаюзнымі работнікамі ва ўзросце найчасцей да 35 гадоў.

У 1984 годзе ў распазнанні знойдзеных парэштак арганізацыі дапамагала генетык ЗША Мэры-Клэр Кінг. У 1985 годзе была арганізавана дзяржаўная камісія па рассьледаванні знікненняў, аднак пасля пагроз ваенных захапіць уладу парламент Аргенціны ў 1986 годзе прыпыніў следства.

«Маці з плошчы Мая» з прэзідэнтам Нестарам Кіршнерам

У 2003 годзе Кангрэс скасаваў дзеянне гэтага закона[d], а ў 2005 годзе ён і ўвогуле быў прызнаны неадпаведным канстытуцыі. За часам кіравання Нестара Кіршнера расследаванне ваенных злачынстваў аднавілася. Большасць удзельнікаў хунты былі асуджаныя за злачынствы супраць чалавечнасці[12].

Пасля зрынання дыктатуры «Маці з плошчы Мая» ўдзельнічаюць у адстойванні чалавечых, палітычных і грамадзянскіх правоў у Лацінскай Амерыцы і па ўсім свеце[13]. З дапамогай «Бабуляў з плошчы Мая» яны здолелі знайсці 256 зніклых дзяцей, адабраных немаўлятамі ў жанчын, якія нарадзілі іх у турмах ці лагерах.

У 1986 годзе «Маці з плошчы Мая» падзяліліся на дзве часткі. Першая, вядомая як «заснавальнікі», сканцэнтравалася на заканадаўчай дзейнасці, пошуку парэштак зніклых дзяцей, давядзенні злачынцаў да суду. Больш радыкальнае крыло — «Асацыяцыя Мацярок з плошчы Мая» — працягнулі палітычную дзейнасць, якой займаліся іхныя зніклыя дзеці. Яны адмовіліся ад дзяржаўнай дапамогі і кампенсацый, паабяцаўшы не прызнаваць сваіх дзяцей мёртвымі, пакуль дзяржава перад імі не павініцца[14]. Гэтую фракцыю падтрымала моладзь, прыхільная да сацыялізму.

26 студзеня 2006 года ўдзельніцы «Асацыяцыі Мацярок з плошчы Мая» правялі свой «Апошні марш супраціву», паколькі лічаць, што «ворага ў Доме ўрада больш няма»[15]. Яны ўхвалілі дзейнасць прэзідэнта Нестара Кіршнера ў прызнанні неканстытуцыйнымі «Закона поўнага спынення» і «закона падпарадкавання загадам[d]»[16], паводле якіх злачынцы заставаліся непакаранымі. «Маці з плошчы Мая — заснавальнікі» працягваюць як шточацвярговыя, так і штогадовыя маршы ў памяць пра змаганне з дыктатурай.

Бабулі[правіць | правіць зыходнік]

У 1977 годзе паўстала яшчэ адна жаночая арганізацыя, «Бабулі з плошчы Мая» (ісп.: Asociación Civil Abuelas de Plaza de Mayo). Гэта аб’яднанне жанчын, якія займаюцца пошукам дзяцей, чые маці былі забітыя ў часы дыктатуры.

Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Vecinos cortaron la General Paz: denuncian que los narcos tomaron parte de los monoblocks de Hebe de Bonafini
  2. Mon H. A. (unspecified title) — 1 — 2015. — С. 21. — ISBN 978-950-49-4785-1
  3. Young G. El libro negro de la justicia: El dedo en el gatillo — 2017. — С. 286. — ISBN 978-950-49-6071-3
  4. 4,0 4,1 4,2 Meade, 2016
  5. Testimonio de Mirta Acuña de Baravalle / 09 de mayo 2012(ісп.) . Biblioteca Nacional Mariano Moreno (9 мая 2012). Праверана 12 сакавіка 2021.
  6. 6,0 6,1 6,2 Clare Hunter. Threads of Life: A History of the World Through the Eye of a Needle. — London: Sceptre (Hodder & Stoughton), 2019. — С. 157—159. — ISBN 9781473687912.
  7. [1]. «Purdue University Press», article, «Textual Strategies to Resist Disappearance and the Mothers of Plaza de Mayo», 2007. Accessed: May 4, 2015.
  8. Lester Kurtz. «Movements and Campaigns», Nonviolent Conflict website, N.p., n.d. Web. 16 December 2012
  9. [2]. «Gariwo», article, «Azucena Villaflor: A Mother of the Plaza de Mayo». Accessed: May 4, 2015.
  10. Durham, Robert B. (2014). False Flags, Covert Operations, & Propaganda. lulu.com. p. 96. ISBN 978-1312462885. 
  11. [3]. Los Angeles Times, article, "Argentines Remember a Mother Who Joined the 'Disappeared' ", 24 March 2006. Accessed: May 4, 2015.
  12. [4]. «comisionjuiciocampodemayo.wordpress.com», article, «Listado de condenados por delitos de lesa humanidad», March 19, 2012. Accessed: February 7, 2018.
  13. [5]. University of Denver, Case Specific Briefing Paper, «Mothers of the Plaza de Mayo: First Responders for Human Rights», 2011. Accessed: May 4, 2015.
  14. [6]. «The Oxford International Encyclopedia of Peace», Volume 2, «Early Christianity and Antimilitarism — Mass Violence and Trends», 2010. Accessed: May 4, 2015.
  15. DyN, EFE (news agencies) Las Madres de Plaza de Mayo realizaron la última Marcha de la Resistencia. Clarin (26 студзеня 2006).
  16. Bonafini anunció que las Madres harán la última Marcha de la Resistencia. El Pais. Edant (14 студзеня 2006). Праверана 1 сакавіка 2012.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]