Мачавы пузыр
Мачавы пузыр[1] (лац.: vesica urinaria) — полы мышачны орган вылучальнай сістэмы пазваночных жывёл і чалавека, размешчаны ў малым тазе; служыць для назапашвання адчякаючай з нырак мачы і перыядычнага яе вывядзення праз мочаспускальны канал.
Мачавы пузыр у чалавека адзін, ён размяшчаецца ў ніжняй частцы жывата за лабком. У залежнасці ад колькасці мачы мачавы пузыр можа расцягвацца і сціскацца. Усяго мачавы пузыр у розных людзей можа ўтрымліваць ад 250 да 500 мл мачы. Пры максімальным запаўненні мачавога пузыра чалавек адчувае востры пазыў памачыцца. У пузыр упадаюць два мачаточнікі. Ніжняя частка мачавога пузыра звужаецца і паступова пераходзіць у мочаспускальны канал.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.525. Увага: не блытаць са словам Бурбалка - шар, які ўствараецца на паверхні вады
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 234. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мачавы пузыр