Машук
Jump to navigation
Jump to search
Машук | |
---|---|
![]() Паўднёвы схіл Машука | |
Тып | Гара |
Размяшчэнне | |
Вышыня вяршыні | 993 м |
Машук — ізаляваная гара на Паўночным Каўказе, у раёне Каўказскіх Мінеральных Вод (Стаўрапольскі край, Расія). Вышыня 993 м. Машук з’яўляецца лакалітам са схаваным пад асадкавымі пародамі (вапнякамі і мергелямі верхняга мелу і палеагену) крышталічным ядром; выхады вуглякісла-серавадародных вод. Вяршыня згладжана-купалападобная. На паўднёвым схіле знаходзіцца карставая шахта «Правал» (20 метраў глыбінёй). Схілы пакрытыя шырокалістнымі лясамі (ясень, граб, дуб, бук лясны); у Перкальскім гадавальніку налічваецца каля 800 відаў і гатункаў драўняных і хмызняковых раслін. Ля падножжа Машука — месца дуэлі М. Ю. Лермантава (абеліск з гарэльефам паэта). Ля падножжа і на схілах Машука — курорт і горад Пяцігорск.