Машчоны (Сенненскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Вёска
Машчоны
Памылка Lua у Модуль:Wikidata/media на радку 93: attempt to call field 'wrapQualifier' (a nil value).
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2135[1]
Паштовы індэкс
211126[2]
Аўтамабільны код
2
Машчоны на карце Беларусі ±
Машчоны (Сенненскі раён) (Беларусь)
Машчоны (Сенненскі раён)
Машчоны (Сенненскі раён) (Віцебская вобласць)
Машчоны (Сенненскі раён)

Машчо́ны[3] (трансліт.: Maščony, руск.: Мощёны) — вёска ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Ходцаўскага сельсавета.

Размешчана за 10 км ад раённага цэнтра Сянно. Сярэдняя вышыня — 148 м.

Першыя згадкі пра вёску датуюцца XVI стагоддзем, у пачатку XX стагоддзя была цэнтрам Машчонскага праваслаўнага прыходу[4]. У 1924—1968 гадах цэнтр Машчонскага сельсавета[5].

У вёсцы дзейнічае Машчонская дзяржаўная сярэдняя школа з бібліятэкай[6] і філіял аддзялення біятлона Сенненскай дзіцяча-маладзёжнай школы алімпійскага рэзерву[7].

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Млын[правіць | правіць зыходнік]

Пад канец ХVIII стагоддзя Машчоны належалі пану Сандрагайлу, стацкаму саветніку, які і задумаў паставіць у вёсцы млын. Будаўніцтва ажыццяўлялася пад кіраваннем буйнога спецыяліста архітэктара Шрэдэра з дапамогай мясцовых сялян. Кацёл быў прывезены з Германіі. Малоць муку млын пачатку ў канцы XIX стагоддзя і дзейнічаў, паводле ўспамінаў сялян, да 1940-х гадоў. Збожжа сюды дастаўлялі за 10 км, часам — з Сянно. Пры млыне былі піларама і сукнавальная машына[8].

На прылеглым пагорку стаяла панская сядзіба, акружаная ліпавым паркам з арабінамі з бакоў. Некалькі гектараў займаў сад. Гаспадар меў адрыны, кароўнікі, стайні, кузню. Пасля смерці пана Сандрыйгайлы, яго сын беспаспяхова прасіў у савецкіх улад пакінуць маёмасць за ім. Пазней ён узычыў правы на карыстанне зямлёй ураду і з'ехаў у Віцебск[8].

Большасць панскіх пабудоў да нашых дзён не захавалася, акрамя рэшткаў гаспадарчага млына.

Брацкая магіла[правіць | правіць зыходнік]

У баку ад сярэдняй школы знаходзіцца брацкая магіла савецкіх салдат. Тут у ліпені 1944 года загінулі ўсе байцы 919-га сапёрнага палка 251-й стралковай дывізіі. Побач з помнікам героям знаходзіцца былы склеп пана Сандрыгайла[9].

Зноскі

  1. Витебская область Телефонные коды (руск.) . Паштовыя індэксы Беларусі. Праверана 11 верасня 2011.
  2. Почтовые индексы Витебская область, Сенненский район (руск.) . Паштовыя індэксы Беларусі. Праверана 11 верасня 2011.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  4. История Витебской области
  5. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 чэрвеня 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 20 (1214).
  6. Библиотека УО «Мощёнская государственная общеобразовательная средняя школа Сенненского района»
  7. Сенненский олимпийский резерв
  8. 8,0 8,1 Фото производственного корпуса
  9. Даруй, стары млын…(недаступная спасылка)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]