Машына Т'юрынга

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Машына Т'юрынга - мадэль матэматычнай машыны, створаная для вызначэння паняцця алгарытму.


Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]

Машына была створана Аланам Т'юрынгам у 1936 годзе.

Апісанне машыны[правіць | правіць зыходнік]

Інтуітыўнае[правіць | правіць зыходнік]

Машына складаецца з наступных частак:

  • Бясконцая лента, падзеленая на ячэйкі. Кожная ячэйка ўтрымлівае пэўнае значэнне ці сімвал, які абазначае, што яна з'яўляецца пустой.
  • Галоўка - паказвае на пэўную ячэйку, з якой вядзецца праца ў дадзены момант. Галоўка можа змяняць значэнне ячэйкі і перамяшчацца ўправа ці ўлева.
  • Рэгістр стану - захоўвае інфармацыю пра стан машыны. Стан вызначае наступны крок і можа змяняцца падчас працы.
  • Табліца дзеянняў - апісанне магчымых дзеянняў у залежнасці ад стану машыны і значэння ячэйкі, на якую паказвае галоўка.

Фармалізаванае[правіць | правіць зыходнік]

Машыну можна апісаць наступным чынам:

дзе:

aбазначае канечнае мноства станаў.

- канечны алфавіт ленты.

- канечны пачатковы алфавіт.

- пачатковы стан машыны.

- сімвал, які абазначае пустую ячэйку.

- мноства канечных станаў (станаў, пры якіх машына скончвае працу).

Разнавіднасці[правіць | правіць зыходнік]

Дэтэрмінаванай машынай Т'юрынга называецца машына, у якой для кожнай апісанае толькі адно дзеянне. У іншым выпадку машына называецца недэтэрмінаванай.

Шматлентачная машына Т'юрынга[правіць | правіць зыходнік]

Шматлентачная машына Т'юрынга адрозневаецца тым, што складаецца з некалькіх лентаў і, адпаведна, з некалькіх галовак. У такім разе апісанне функцыі выглядае наступным чынам:

Звярніце увагу, што стан апісваецца для ўсёй машыны, а не для кожнай галоўкі асобна.

У шматлентачнай машыне першая лента звычайна называецца лентай увядзення, апошняя - вывядзення, а сярэднія - працоўнымі.