Машына часу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Машына часу — гіпатэтычнае тэхнічнае прыстасаванне для вандровак па часе насуперак яго натуральнаму бегу. Машына часу з’яўляецца адным з найпапулярнейшых прыстасаванняў, якія апісваюцца ў навуковай фантастыцы.

Машынай часу ў фізіцы часта называюць прастору-час з замкнёнымі непрасторападобнымі крывымі (прастора-час, у якой існуе верагоднасць сустрэчы назіральніка з самім сабой).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У фантастычнай літаратуры XIX стагоддзя нараджаецца ідэя вандровак па часе. Аднак раннія творы не ўзагдвалі пра магчымасць здзяйсняць падарожжы пры дапамозе машыны ці іншага тэхнічнага прыстасавання.

У 1887 годзе іспанскі пісьменнік выдаў у Барселоне навелу «El anacronópete» (неалагізм: «той, што ляціць насустрач часу»), у якой упершыню згадвалася прыстасаванне для перамяшчэння ў часе. Пазней гэта ідэя атрымала шырокую вядомасць з выхадам у 1895 годзе рамана Герберта Уэлса «Машына часу», якому папярэднічала невялікае апавяданне Уэлса «Арганаўты хронасу», выдадзенае ў 1888 годзе.

Па-новаму тэму вандровак па часе ў сярэдзіне дваццатага стагоддзя асэнсоўваюць Айзэк Азімаў у рамане «Канец вечнасці» і Пол Андэрсан у «Патрулі часу».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]