Перайсці да зместу

Машыніст (фільм, 1956)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
МашыністM:
італ.: Il ferroviere
Постар фільма
Жанр драматычны фільм[1]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Ente Nazionale Industrie Cinematografiche[d]
Працягласць 118 хв.
Краіна
Мова італьянская мова
Год 1956
IMDb ID 0049207
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Машыніст» (італ.: Il ferroviere) — фільм італьянскага акцёра і рэжысёра П’етра Джэрмі.

Машыніст Андрэа Маркачы працуе са сваім памочнікам і сябрам Джыджы Ліверані на працягу трыццаці гадоў. Пасля працоўнага дня яны разам п’юць віно са сваімі сябрамі ў бары, які належыць былому чыгуначніку Уга. Андрэа жанаты з Сарай, і яго маленькі сын Сандра вельмі блізкі з ім; аднак у Андрэа ёсць праблемы з яго беспрацоўным сынам Марчэла і яго цяжарнай дачкой Джуліяй, якая была вымушана выйсці замуж за Рэната Боргі. У адзін з працоўных дзён Андрэа Маркачы на рэйкі перад цягніком выбягае самазабойца. Машыніст не паспявае спыніць цягнік і пераязджае самазабойцу. Маркачы адчувае сябе глыбока закранутым здарэннем і амаль сутыкаецца з іншым цягніком. Кіраўніцтва чыгуначнай кампаніі расследуе аварыю і здымае Андрэа з яго пасады. Прыгнечаны Андрэа адмаўляецца ўдзельнічаць у забастоўках італьянскіх машыністаў і выходзіць на працу, пасля чаго калегі пачалі называць яго штрэйкбрэхерам. Маркачы лаецца са сваёй сям’ёй, пасля чаго і Марчэла, і Джулія з’язджаюць з дому. Праз некаторы час другі сын, Сандра, наведвае свайго бацьку ў бары і просіць вярнуцца дадому. Напярэдадні Калядаў Андрэа збірае ўсю сям’ю разам і грае на сваёй гітары, пасля чаго памірае ў ложку.

Зноскі

  1. а б http://www.imdb.com/title/tt0049207/ Праверана 7 ліпеня 2016.
  2. а б в г д е ё ж з і к л м н http://www.cinematografo.it/cinedatabase/film/il-ferroviere/8647/ Праверана 7 ліпеня 2016.