Маяк Керы
Славутасць | |
Маяк Керы | |
---|---|
59°41′55″ пн. ш. 25°01′22″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата заснавання | 1724 |
Вышыня | 28 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Маяк Керы — эстонскі маяк у Фінскім заліве на востраве Керы. Будынак маяка складаецца з дзвюх частак. Верхняя палова — сталёвая вежа, ніжняя — магутны цыліндрычны будынак, складзены з каменя. Агульная вышыня маяка — 28 метраў, агонь размешчаны на абсалютным пункце 31 м над узроўнем мора. Працуе круглы год, сілкуецца ад сонечных батарэй, двухсекунднае белае святло перамяжоўваецца 15-секунднымі паўзамі. Маяк бачны за 11 міль.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першы драўляны маяк на востраве Керы пачаў працу ў 1724 годзе. У 1809 годзе быў ўсталяваны новы маяк, тады ж агледжаны імператарам Аляксандрам I.
Маяк увайшоў у гісторыю пацешным эпізодам у тым жа 1809 годзе падчас англа-рускай вайны, калі са з’яўленнем на Балтыцы англійскай эскадры віцэ-адмірала Джэймса Сумарэса ён быў пагашаны. На шлюпцы наглядчыку маяка быў дастаўлены грозны ліст за подпісам Сумарэса, напісаны на рускай мове са шматлікімі памылкамі, з патрабаваннем неадкладна запаліць маяк. Персанал маяка загад не выканаў, а ліст быў перададзены ў Пецярбург і ўпершыню апублікаваны ў першым нумары часопіса «Сын Айчыны» за 1842 год.
Цяперашні маяк быў пабудаваны ў 1858 годзе. У 1907—1912 гадах маяк Керы працаваў на прыродным газе, першы ў свеце.
У 1990 годзе частка паўночнай сцяны маяка абрынулася, у 1996 годзе будынак быў умацаваны для прадухілення далейшага разбурэння. У 2007 годзе на вежы маяка была ўстаноўлена вэб-камера, у 2009 годзе на маяку з’явілася метэастанцыя.
У 1983 годзе пошта СССР выпусціла марку з выявай маяка. 15 студзеня 2003 года Эстонская пошта выпусціла марку і канверт першага дня з выявай маяка.
У артыкуле не пастаўлены тэматычныя катэгорыі. |