Маямі (народ)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Маямі, народ)
Перайсці да: рух, знайсці
Маямі
Myaamiaki
1827 Mi-A-Qu-A, Miami anagoria.JPG
Правадыр маямі, малюнак 1827 г.
Агульная колькасць 2900
Рэгіёны пражывання Flag of the United States.svg ЗША
Мова маямі-ілінойс
Рэлігія анімізм, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы індзейцы-ілінойс, атава, патаватомі, месквакі, маскутэн

Маямі (саманазва: Myaamiaki) — алганкінскі народ, карэнныя жыхары ЗША. Агульная колькасць (2016 г.) - 2 900 чал.[1]

Да прыходу еўрапейцаў маямі межавалі з канфедэрацыяй Ілінойс, падтрымлівалі земляробчыя традыцыі Місісіпскай цывілізацыі. У XVII ст. за ваенных сутычак з іракезамі пачалі міграцыю на ўсход. Яна працягвалася да сярэдзіны XVIII ст. У выніку маямі аселі на землях, што прылягалі да сучаснага штата Вермонт. Разам з маямі перасяляліся часткі Ілінойс.

У XVIII ст. маямі ўяўлялі сабою канфедэрацыю з 6 аб'яднанняў:

  • Вялікія маямі
  • Кілатыка
  • Менгаконія
  • Пэпікокія
  • Піянкешаў
  • Вея

З сярэдзіны XVII ст. мелі кантакты з французамі. Ваенны і гандлёвы саюз з французскімі місіянерамі і ваеннымі з'яўляўся важным у барацьбе з іракезамі. Пасля Сямігадовай вайны трапілі пад уплыў Вялікабрытаніі.

Падчас Амерыканскай рэвалюцыі частка маямі падтрымала амерыканскіх паўстанцаў, частка — Вялікабрытанію. Пасля заканчэння вайны за незалежнасць ЗША правадыр Малая Чарапаха ўзначаліў супольныя сілы індзейцаў-прыхільнікаў лаялізму. У 1790 г. і ў 1791 г. нанес буйныя паражэнні арміі ЗША. У 1794 г. маямі былі разбіты і страцілі значную частку сваіх тэрыторый. У вайне 1812 - 1814 гг. былі саюзнікамі брытанцаў.

Сутычкі з арміяй ЗША працягваліся да 1826 г., калі было заключана мірнае пагадненне, што прадугледжвала страту племянных зямель. Аднак маямі, што валодалі зямлёй як прыватныя маёмаснікі, здолелі захаваць свае надзелы. У 1846 г. маямі фактычна былі падзелены. Прыватныя маёмаснікі былі астаўлены на папярэднім месцы жыхарства. Яны пераважна жылі ў Індыяне. Астатнія перамешчаны на тэрыторыю сучаснага штата Аклахома.

У нашы дні племя маямі ў Аклахоме з'яўляецца афіцыйна прызнаным урадам ЗША, мае сваю Канстытуцыю і органы кіравання. У Індыяне дзейнічае задзіночанне Нацыя маямі, якая вядзе актыўную сацыяльную і палітычную дзейнасць, аднак не прызнана ўрадам ЗША ў якасці індзейскай меньшасці.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]