Маяцкі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Маяцкі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Слуцкі раён
Уключае 7 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Маяк
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 28 мая 2013
Насельніцтва (2009) 1 137
Код аўтам. нумароў 5

Мая́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Маяк.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Мусіцкі сельсавет у складзе Грэскага раёна Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Мусічы. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Грэскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года сельсавет у Слуцкім раёне. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Грэскага раёна, з 21 чэрвеня 1935 года — Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Грэскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Слуцкага раёна. 5 мая 1962 года да сельсавета далучана частка скасаванага Труханавіцкага сельсавета (вёскі Праснакі і Стараселле)[1]. 27 снежня 1962 года ў склад Грозаўскага сельсавета Капыльскага раёна перададзены 7 населеных пунктаў (Грывень, Жукі, Загараўшчына, Канюхі, Красная Горка, Праснакі і Стараселле)[2]. 5 лютага 1974 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Маяк, сельсавет перайменаваны ў Маяцкі. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Грэскага сельсавета[3].

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складала 1137 чалавек[4], з іх 95,3 % — беларусы, 3,4 % — рускія[5].

Станам на 1 студзеня 1947 года ў склад сельсавета ўваходзілі 14 населеных пунктаў, на момант скасавання ў 2013 годзе — 7 населеных пунктаў (Боркі, Ветка, Клешава, Леткаўшчына, Маяк, Мусічы і Шулякі).

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 снежня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Белорусская ССР: административно-территориальное деление на 1 января 1947 года / Информационно-статистический отдел Президиума Верховного Совета БССР. — Минск: Государственное издательство БССР, 1947. — 300 с.