Мая Беразоўская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мая Беразоўская
польск.: Maja Berezowska
Фатаграфія
Дата нараджэння 13 красавіка 1898(1898-04-13)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 31 мая 1978(1978-05-31)[1] (80 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастачка

Мая Беразоўская (польск.: Maja Berezowska; 13 красавіка 1893 ці 1898, Баранавічы — 27 жніўня 1878, Варшава) — польская мастачка.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў сям’і інжынэра Эдмунда Беразоўскага. Яе бацька быў падпалкоўнікам расійскай арміі і будаўніком чыгункі, пазней ён служыў у польскім войску ў чыне генэрала брыгады.

Вучылася ў Пецярбургу (1908—1909), мастацкай школе Кракава (1910—1912) ды Мюнхэна (1913).

Яшчэ перад вайною праславілася як мастачка эратычнай графікі. Чалавечыя пачуцці і каханне былі матывамі яе творчасьці на працягу ўсяго жыцьця.

У 1933—1936 гадах жыла ў Парыжы, дзе супрацоўнічала з выданьнямі «Le Figaro», «Le Rire», «Ici Paris». У апошняй газэце ў 1935 годзе надрукавала сэрыю карыкатураў «Любоўныя авантуры салодкага Адольфа», што датычыліся Гітлера. Нямецкая амбасада ў Францыі палічыла гэта абразай сваёй дзяржавы і падало на Беразоўскую у суд. Напачатку суд прызнаў віну мастачкі і прысудзіў ёй штраф ў 500 франкаў, але пазней дзякуючы апэляцыі кара была зьменшана да сымбалічнай квоты.

Пасля паразы французаў у вайне, з пачаткам нямецкай акупацыі Беразоўская вымушана была хавацца ў правінцыі. У студзені 1942 года, яна вярнулася ў Варшаву. Па даносу яе схапіла гестапа. У маі 1942, за знявагу Гітлера яе змясцілі ў канцэнтрацыйны лагер Равэнсбрук з выракам на кару смерці. У канцлагеры Беразоўская працягвала займацца творчасцю. Рабіла партэты вязняў і замалёўкі сцэнаў з жыцця лагеру.

Пасля вызвалення лагеру савецкімі войскамі ў маі 1945 года, дзякуючы швэдскаму Чырвонаму Крыжу, выехала да Стакгольму на рэабілітацыю. У чэрвені 1946 года вярнулася ў Польшчу.

Жыла у Варшаве, дзе пасля смерці знаходзіцца яе музэй. Пахаваная на вайсковых могілках Варшавы[4].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #122529901 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #122529901 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #122529901 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  4. Сьмяротны вырак для мастачкі з Баранавічаў за карыкатуры на Гітлера