Мая (Мамаджан) Куліева

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мая
Дата нараджэння 1 мая 1920(1920-05-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 красавіка 2018(2018-04-27) (97 гадоў)
Месца смерці
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі оперная спявачка, акцёрка
Пеўчы голас сапрана
Інструменты вакал[d]
Жанры опера
Узнагароды

Мая (Мамаджан) Куліева (туркм.: Maýa Kulyýewa; 1 мая 1920, аул Безмеін, Палтарацкі павет, Закаспійская вобласць, Туркестанская Аўтаномная Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка, РСФСР — 27 красавіка 2018, Ашхабад, Туркменістан) — туркменская спявачка (лірычнае сапрана). Народная артыстка СССР (1955). Герой Туркменістана (2008).

У 19381941 гг. вучылася на туркменскім аддзяленні Маскоўскай кансерваторыі. 3 1941 г. салістка Туркменскага тэатра оперы і балета. Першая выканала на туркменскай сцэне шэраг партый еўрапейскага опернага рэпертуару: Таццяна («Яўген Анегін» П. Чайкоўскага), Марфа («Царская нявеста» М. Рымскага-Корсакава), Маргарыта («Фауст» Ш. Гуно), Чыо-Чыо-сан (аднайменная опера Д. Пучыні). Сярод партый нацыянальнага рэпертуару: Айна, Шасенем («Ай-на», «Шасенем і Гарыб» А. Шапашнікава і Д. Авезава), Лейлі («Лейлі і Меджнун» Ю. Мейтуса і Авезава).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Куліева Мая // Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) [і інш.]. Том 9: Кулібін — малаіта. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1999. — С. 5.