Перайсці да зместу

Маісееўшчынскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маісееўшчынскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Барысаўскі раён
Уключае 47 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Маісееўшчына
Дата ўтварэння 26 жніўня 1959
Насельніцтва (2019) 1 793
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 222151
Код аўтам. нумароў 5

Маісе́еўшчынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Маісееўшчына. Размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы раёна.

26 жніўня 1959 года цэнтр Траянаўскага сельсавета Халопеніцкага раёна Мінскай вобласці БССР перанесены ў вёску Маісееўшчына, сельсавет перайменаваны ў Маісееўшчынскі[1]. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Барысаўскага раёна. 17 жніўня 1963 года з часткі сельсавета (23 населеныя пункты: Барсукі, Будзішча, Восава, Добрая Парада, Доўгі Памёт, Запруддзе, Іванкаўшчына, Капачэўка, Курган, Максімаўка, Масцішча, Міхееўка, Мхерына II, Пагарэлае, Раманаўшчына, Рошча, Рубеж, Селішча, Стоткаўшчына, Страшное, Траянаўка, Хралоўка і Шопа) зноў утвораны Траянаўскі сельсавет[2]. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана частка скасаванага Бродаўскага сельсавета (3 населеныя пункты: вёскі Паўлаўцы, Сокалы і Старое Янчына)[3], 28 мая 2013 года — тэрыторыя скасаванага Траянаўскага сельсавета (20 населеных пунктаў: вёскі Барсукі, Восава, Высачаны, Высокі Бераг, Запруддзе, Іванкаўшчына, Капачэўка, Краўцова Ніва, Курган, Максімаўка, Масцішча, Міхееўка, Навасёлы, Пагарэлае, Рубеж, Селішча, Стоткаўшчына, Стоцберг, Траянаўка і Фралоўка)[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (24 населеныя пункты) — 1198 чалавек[5], з іх 95,2 % — беларусы, 3,3 % — рускія, 0,9 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (47 населеных пунктаў) — 1793 чалавекі[7].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 жніўня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 жніўня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 34 (1034).
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 28 чэрвеня 2021.
  4. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2025. Праверана 6 студзеня 2024.
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2025. Праверана 6 студзеня 2024.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.