Маіс (архіпелаг)
Маіс, або Корн | |
---|---|
ісп. Islas del Maíz, англ. Corn Islands | |
Характарыстыкі | |
Колькасць астравоў | 2 |
Агульная плошча | 12,9 км² |
Найвышэйшы пункт | 113 м |
Насельніцтва | 7 429 чал. (2007) |
Шчыльнасць насельніцтва | 575,89 чал./км² |
Размяшчэнне | |
12°10′31″ пн. ш. 83°02′55″ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Карыбскае мора |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ма́іс (ісп.: Islas del Maíz), або Корн (англ.: Corn Islands) — архіпелаг на захадзе Карыбскага мора каля ўзбярэжжа Нікарагуа. Агульная плошча — 12,9 км². Насельніцтва (2007 г.) — 7429 чалавек.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Архіпелаг Корн месціцца ў 77 км на паўночны захад ад Блуфілдса, адміністрацыйнага цэнтра Атлантыка-Сур.
Складаецца з 2 астравоў вулканічнага паходжання:
- Грэйт-Корн (10 км²)
- Літл-Корн (2,9 км²)
Найвышэйшы пункт — пагорак Плезант (113 м) на востраве Грэйт-Корн. Астравы знакаміты пячанымі пляжамі і маляўнічымі пейзажамі.
Для архіпелага характэрны вільготны трапічны клімат. Гадавая колькасць ападкаў — 4 320 мм. Улетку, калі дзьмуць усходнія вятры, існуе пагроза ўраганаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Архіпелаг быў адкрыты Х. Калумбам 18 верасня 1502 г. і названы ім Ліманарэс (ісп.: Limonares). Англійская назва Корн (англ.: Corn, літаральна «Кукурузныя») канчаткова замацавалася толькі ў XIX ст. Яе паходжанне дакладна не вядома. Сучасная іспанская назва з'яўляецца дакладным перакладам англійскай.
У XVII — XIX стст. архіпелаг уваходзіў у склад індзейскай дзяржавы Маскітавага берага. На ім часцяком спыняліся піраты. У 1700 г. перасяленцы з Ямайкі заснавалі першае сталае паселішча на Грэйт-Корн. Яны прыбылі разам з чарнаскурымі рабамі, займаліся вырошчваннем бавоўны і пасрэдніцкім гандлем з узбярэжжам. Пасля адмены рабства ў 1841 г. эканоміка вострава перажыла крызіс. Большасць белых перасяленцаў пакінула яго. Нашчадкі рабоў абслугоўвалі какосавыя плантацыі і лавілі амараў.
У 1894 г. Нікарагуа захапіла Маскітавы бераг і перадала архіпелаг у карыстанне ЗША. 25 красавіка 1971 г. узноўлены кантроль нікарагуанскіх уладаў. У 1987 г. астравы сталі муніцыпалітэтам у складзе аўтаноміі Аўтаномнага рэгіёна паўднёва-карыбскага ўзбярэжжа. У 1990-я гг. насельнікі архіпелага актыўна займаліся гандлем наркотыкамі паміж Калумбіяй і ЗША. З канца XX ст. развіваецца турызм.
Асаблівасці культуры
[правіць | правіць зыходнік]Асноўную частку насельніцтва архіпелага складаюць крэолы, якія размаўляюць на мясцовым дыялекце англійскай мовы. Англійская мова мае афіцыйны статус. Іншыя распаўсюджаныя мовы: іспанская і міскіта. Большасць вернікаў — пратэстанты-баптысты. Традыцыйныя заняткі: земляробства, мараплаўства, лоў амараў. Найбольш папулярныя святы: Каляды і Вялікдзень. У канцы жніўня шырока святкуюцца ўгодкі адмены рабства, арганізуецца карнавал.
-
Манумент у гонар адмены рабства
-
Каталіцкая царква
-
Шэсце моладзі
Кіраванне
[правіць | правіць зыходнік]Архіпелаг Корн з'яўляецца муніцыпалітэтам у складзе аўтаноміі Атлантыка-Сур (Нікарагуа). Кіруецца выбарнымі мэрам і муніцыпальнай радай. Першыя ўсеагульныя выбары адбыліся ў 1997 г.
-
Сцяг архіпелага