Маўзалей Георгія Дзімітрава
Славутасць | |
Маўзалей Георгія Дзімітрава | |
---|---|
балг.: Мавзолей на Георги Димитров | |
| |
42°41′45″ пн. ш. 23°19′35″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Балгарыя |
Горад | Сафія |
Тып будынка | маўзалей |
Архітэктар | Г. Аўчараў і Р. Рыбараў |
Дата заснавання | 10 ліпеня 1949 |
Дата пабудовы | 1949 год |
Дата скасавання | 27 жніўня 1999 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Маўзалей Георгія Дзімітрава — помнік-пахавальня кіраўніка Балгарыі Георгія Дзімітрава. Пабудаваны ў 1949 годзе, архітэктары — Г. Аўчараў і Р. Рыбараў. Падарваны ў жніўні 1999 года.
Муміфікаванае цела Георгія Дзімітрава ў саркафагу, было змешчана ў спецыяльна пабудаваны маўзалей. Пасля падзення камуністычнага рэжыму ў Балгарыі, у 1990 годзе, партыя БСП (былая Балгарская камуністычная партыя) па просьбе сваякоў (паводле афіцыйнай версіі) прыняла рашэнне аб перапахаванні цела. Цела былога правадыра вынеслі з маўзалея тайна, позняй ноччу. 25 лютага 1992 года Абшчынскі савет Сафіі прыняў рашэнне знесці маўзалей як збудаванне, бо яно ідэалагічна і архітэктурна не пасуе цэнтру горада.
У жніўні 1999 года будынак падарвалі з пятай спробы, абломкі вывозіліся машынамі і разбіраліся на сувеніры. Сёння пра маўзалей у Сафіі нішто не нагадвае. Там, дзе ён стаяў — забетанаваная пляцоўка.
Цяпер дакументальныя кадры з маўзалеем можна ўбачыць у відэазале Музея сацыялістычнага мастацтва ў Сафіі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Маўзалей Георгія Дзімітрава