Маўзалей Хаджы Ахмеда Ясаві

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Маўзалей
Маўзалей Хаджы Ахмеда Ясаві
каз.: Қожа Ахмет Ясауи кесенесі
Маўзалей Хаджы Ахмеда Ясаві
Маўзалей Хаджы Ахмеда Ясаві
43°17′51,52″ пн. ш. 68°16′15,75″ у. д.HGЯO
Краіна Казахстан
Паўднёва-Казахстанская вобласць Туркестан
Каардынаты 43°17′51″ пн. ш. 68°16′15″ у. д.HGЯO
Канфесія іслам (сунізм)
Ордэнская прыналежнасць суфізм
Тып будынка маўзалей
Аўтар праекта Тамерлан
Будаўніцтва 1385—недабудаваны
Вядомыя жыхары Казахскія ханы
Рэліквіі і святыні Тай казан
Статус Аб'ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, ахоўваецца дзяржавай.
Матэрыял цэгла

Маўзалей Хаджы Ахмеда Ясаві (каз.: Қожа Ахмет Ясауи кесенесі) — маўзалей на магіле паэта і прапаведніка Хаджы Ахмеда Ясаві, размешчаны ў горадзе Туркестане у Туркестанскай вобласці Казахстана. З'яўляецца цэнтральным аб'ектам на тэрыторыі гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Хазрэт-султан».

Гісторыя будаўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

«Ля дзвярэй мячэці».[1] Карціна рускага мастака В. Веращагіна, Туркестан, 1873

Сучасны маўзалей быў пабудаваны на месцы пахавання суфійскага паэта Хаджы Ахмеда Ясаві, які меў вялікі аўтарытэт сярод мусульман рэгіёна і аказаў значны ўплыў на іслам у Сярэдняй Азіі. Ён памёр у 1166 (67) і быў пахаваны з вялікім гонарам у маленькім маўзалеі[2].

Цяперашні маўзалей быў узведзены праз 233 гады пасля яго смерці па загадзе Тамерлана. У 1395 годзе Тамерлан нанёс паражэнне хану Тахтамышу, правіцелю Залатой Арды і спаліў сталіцу арды Сарай-Берке. У гонар гэтай перамогі палкаводзец вырашыў пабудаваць новы, грандыёзны мемарыяльны комплекс на месцы ранейшага маўзалея Хаджы Ахмеда Ясаві, які к таму часу стаў вельмі старым. У гэтым рашэнні Тамерлан кіраваўся як рэлігійнымі перакананнямі, так і палітычнымі мэтамі. Узводзячы маўзалей на магіле паважанага чалавека, ён сцвярджаў сваю ўладу і мацаваў свой аўтарытэт сярод качэўнікаў стэпу. Некаторыя гісторыкі лічаць, што Тамерлан сам прыняў асабісты ўдзел у састаўленні праекта для будучага маўзалея і даваў інструкцыі яго будаўнікам.

План маўзалея

Тамерлан сам вызначыў асноўныя памеры будынка, у прыватнасці, дыяметр вялікага купала павінен быў раўняцца 30 гязам (адзінка меры даўжыні, роўная 60,6 см). Гэтым модулем (гязам) вызначаліся памеры ўсіх астатніх частак збудавання. Ва ўказе Тамерлана ўтрымліваліся таксама рэкамендацыі адносна некаторых дэкаратыўных дэталей будынка і яго ўнутранага ўбрання.

Яшчэ ў 1385 годзе па загадзе Тамерлана на месцы магілы Ясаві быў закладзены манастыр суфіяў, паслядоўнікаў Ясаві, але завяршэнне будаўніцтва мячэці спынілася адразу пасля яго смерці ў 1405 годзе. Пасля смерці Тамерлана недабудаваным застаўся толькі ўваходны партал.

Пры будаўніцтве гэтага будынка персідскія дойліды ўжывалі шэраг наватарскіх архітэктурных і будаўнічых рашэнняў, якія былі выкарыстаныя пры ўзвядзенні Самарканда, сталіцы імперыі Цімурыдаў. Сёння маўзалей з'яўляецца адным з самых значных і добра захаваных збудаванняў той эпохі.

У часы Казахскага ханства маўзалей быў рэзідэнцыяй казахскіх ханаў.

Асаблівасці маўзалейнага комплексу[правіць | правіць зыходнік]

Мемарыяльны комплекс Азрэт-султан акрамя самога маўзалея Хаджы Ахмеда Ясаві ўключае ў сябе мноства іншых збудаванняў пабудаваных побач з ім у розныя гады, а іменна сярэдневяковую лазню (монша), келля (хільвет) дзе жыў Ясаві пасля спаўнення яму 63 гадоў, маўзалей праўнучкі Тамерлан а і дачкі астранома Улугбек а Рабіі — Султан Бегім, маўзалей казахскага хана Есіма, шыльдэхана і іншыя помнікі даўніны, сярод якіх цудам захаваны падземны дом для разважанняў Кумшык-ата. У цэлым увесь комплекс аб'ектаў часам называецца «гісторыка-культурнай рэзервацыяй».

Маўзалей Ясаві складаецца з велізарнага, прамавугольнага будынка (46,5x65,5 метраў) з парталамі і купаламі. Вышыня арачнага партала 37,5 метраў, вышыня галоўнага купала 44 метры, дыяметр 22 метры. Таўшчыня знешніх сцен — амаль 2 метры, сцены цэнтральнай залы — 3 метры таўшчынёй. Будынак мае велізарны ўваходны партал і мноства купалоў. Вакол цэнтральнай залы размешчана больш чым 35 памяшканняў. Дзверы пахавальні ўпрыгожаныя выдатнай разьбой па слановай косці і дрэве[3].

Маўзалей мае адзін з самых вялікіх цагляных купалоў у Цэнтральнай Азіі. Купал для мусульман быў сімвалам адзінства і гасціннасці. Іменна таму была нададзена асаблівая ўвага памеру і выгляду купала.

Комплекс палацаў і храмаў з'яўляецца адным з самых вялікіх, узведзеных у эпоху Цімурыдаў. Над уваходам у будынак добра захаваўся надпіс які абвяшчае: «Гэта святое месца збудавана па загадзе ўладара, любімага Алахам, Эміра Цімура гурагана … — хай падоўжыць Алах яго загады на вякі!»

Надмагільны камень святога быў прывезены з Тэбрыза.[4]

Па сваіх маштабах маўзалей Ахмеда Ясаві роўны мячэці Бібі-Ханым ў Самаркандзе (Узбекістан).

Памяшканні маўзалея[правіць | правіць зыходнік]

Памяшканне казандык. У цэнтры знаходзіцца тай казан

Маўзалей Хаджы Ахмеда Ясаві складаецца з васьмі памяшканняў рознага характару, якія групуюцца вакол цэнтральнага, самага вялікага ў комплексе зала для тай казана (каз.: қазандық): маўзалей, мячэць, вялікі і малы палацавыя залы (каз.: ақсарай), бібліятэка (каз.: кiтапхана) і гаспадарчы комплекс, у які ўваходзяць калодзежная (каз.: құдықхана), сталовая (каз.: асхана), жылыя і іншыя памяшканні.

Казандык[правіць | правіць зыходнік]

Казандык — памяшканне для тай казана. Гэта параднае памяшканне комплексу, квадратнае ў плане са старанамі, роўнымі 18,2 м, пакрыта самым вялікім з захаваных у Сярэдняй Азіі сфераканічным купалам з адзінарнай абалонкай. Па восях сцен памяшкання ўладкованыя высокія стральчатыя нішы, дэкараваныя ганчавымі сталактытамі. Прапорцыі памяшкання, яго вышыня (39 м), бель сцен у цьмяным асвятленні ствараюць атмасферу спакою, глыбокай павагі і урачыстасці.

Пахавальня[правіць | правіць зыходнік]

План усяго маўзалейнага комплексу

Пахавальня (каз.: кабырхана) Хаджы Ахмеда Ясаві — гэта квадратнае (7,5х7,5) купальнае памяшканне, з неглыбокімі, але шырокімі, у палавіну даўжыні кожнай сцяны, арачнымі нішамі. У цэнтры памяшкання надмагілле (3,25х2х2,2 м), абліцаванае бледна-зялёным арнамент ам. Паломнікі, як правіла, сюды не дапускаліся. Яны здзяйснялі малітву ля ўвахода ў пахавальню.

Малая мячэць[правіць | правіць зыходнік]

Малая мячэць (месца для малітваў) — адно з самых цікавых памяшканняў комплексу па канструкцыі і дэкору. Крыжападобнае ў плане, яно ўвянчана вельмі незвычайны купалам, быццам выразаным з перламутр а і усталяваным на параўнальна высокім барабане, у якім маюцца светлавыя праёмы.

Малы і вялікі палацы[правіць | правіць зыходнік]

Палацы, вялікі і малы, ўяўляюць сабой двусветные залы. У XVIXVIII стст., калі ў горадзе Туркестане знаходзілася рэзідэнцыя казахскіх ханаў Старэйшага і Сярэдняга жузаў, яны выкарыстоўваліся як палацавыя памяшканні.

Малы палац — памяшканне, дзе на працягу пяцісот гадоў хавалі самых паважаных людзей. Усяго тут 43 надмагільныя камяні. Самае старое пахаванне 1431 года, самае апошняе — 1917 года.

Вялікі палац — гэта ўнікальнае палацава памяшканне першапачаткова прызначалася для збору дэрвішаў, сходаў рэлігійных абшчын. У зале праводзіліся дыпламатычныя прыёмы, ваенныя перагаворы, сходы феадальнай знаці. Тут знаходзяцца ханскае крэсла і скіпетр.

На ўваходзе ў памяшканне вялікага палаца можна ўбачыць надмагільны камень вядомага казахскага кіраўніка Абылай хана, які памёр у 1781 годзе.

Бібліятэка[правіць | правіць зыходнік]

Бібліятэка (каз.: кiтапхана) прымыкае да галоўнага зала з захаду, як бы ўраўнаважваючы ў плане прылеглы з усходу малы палац. У гэтай зале размяшчалася бібліятэка старажытных рукапісных кніг, друкаваных выданняў. Таксама тут перапісваліся кнігі і вялося справаводства.

Памяшканне кудукхана

Сталовая[правіць | правіць зыходнік]

Сталовая (каз.: асхана), назва залы звязана з гатаваннем асаблівай рытуальнай ежы для паломнікаў. Ежа гатавалася на працягу сутак, гатавалі ежу з пшаніцы і бараніны. Тут захаваліся старадаўнія печы, кацёл, драўляны посуд.

Калодзежная[правіць | правіць зыходнік]

Калодзежная (каз.: құдықхана) — памяшканне з калодзежам (каз.: құдық), які, па адной версіі, быў выкапаны у час будаўніцтва комплексу, каб забяспечыць будаўнікоў вадой; па іншай версіі — у час супраціўлення гарадскога насельніцтва джунгарам, якія ўварваліся ў межы Казахскага ханства у XVIII ст. Ваду з гэтага калодзежа лічылі святой, ёю напаўнялі тай казан і раздавалі паломнікам у дні мусульманскіх свят.

Рэліквіі[правіць | правіць зыходнік]

  • Адной з галоўных славутасцей гэтага маўзалея з'яўляецца тай казан — самая вялікая ва ўсім усходнім мусульманскім свеце чаша для вады[5]. Яна была, паводле паданняў, адліта са сплаву двух металаў у сяле Карнак, у 25 кіламетрах ад горада Туркестана. Паверхня тайказана ўпрыгожана трыма паясамі рэльефных надпісаў на фоне расліннага арнаменту. Верхняя гаворыць, што гэты казан для вады — дар Цімура збудаванню, узведзенаму ў памяць аб Хаджы Ахмедзе Ясаві. У сярэдняй словы: «Будзь блаславён», год вырабу казана — 1399 і імя майстра — Абдульгазіз ібн Шарафутдзін з Тэбрыза. У ніжняй сказана: «Царства Алаху». Ручкі катла маюць выгляд кветак лотаса і чаргуюцца з круглымі выступамі. З 1934 года гэтая чаша экспанавалася ў Ленінградзе (цяпер Санкт-Пецярбург, Расія) у Дзяржаўным Эрмітажы. У 1988 годзе тай казан быў вернуты ў маўзалей.
  • У памяшканні «казандык» устаноўлены свяцільнікі, некаторыя з іх да гэтага часу захоўваюцца тут, а два з іх захоўваюцца ў Луўры і Эрмітажы. Сярод іх найбольшую мастацкую каштоўнасць уяўляе манументальны бронзавы свяцільнік — таксама дар Цімура. Ён упрыгожаны раслінным арнаментам, гравіраванымі надпісамі і інкрустацыяй серабром і золатам. Надпісы паведамляюць імя майстра — Ізуддзін ібн Таджундзін і год вырабу — 1397.

Легенды, звязаныя з маўзалеем[правіць | правіць зыходнік]

  • Як гаворыцца ў легендзе, па распараджэнні Тамерлана над магілай Хаджа Ахмеда Ясаві пачалося будаўніцтва мячэці (13381405). Усе спробы ўзвесці сцены цярпелі няўдачу, моцная бура зносіла іх, па іншай версіі з'яўленне зялёнага быка, які ўсё руйнаваў. З'явіўшыся ў сне Цімуру святы сказаў, што спачатку трэба пабудаваць маўзалей над магілай святога Арыстан-Баба, а затым над магілай Хаджы Ахмеда Ясаві. Цімур так і зрабіў. Таму паломнікі першым наведваюць маўзалей Арыстан-Баба, а потым маўзалей Хаджы Ахмеда Ясаві[6].

Фотагалерэя[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

На манетах[правіць | правіць зыходнік]

У філатэліі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 1103
рус.англ.фр.

Шаблон:Сусветная спадчына ў Казахстане