Маўклівы сябар
| Маўклівы сябар | |
|---|---|
| англ.: Silent Friend | |
| Жанр | драматычны фільм |
| Рэжысёр | |
| Прадзюсар | |
| Сцэнарыст | |
| У галоўных ролях |
|
| Аператар | |
| Кампазітар | |
| Кінакампаніі | Pandora Film[d], Galatée Films[d], Inforg-M&M Film[d], Arte France Cinéma[d], ZDF[d] і Arte[d] |
| Працягласць | 147 хв.[1] |
| Краіны | |
| Мовы | нямецкая, англійская і Кантонскі дыялект |
| Год | 5 верасня 2025[2], 29 студзеня 2026[3], 13 лістапада 2025, 1 красавіка 2026[4], 8 мая 2026[4] і 3 верасня 2026 |
| IMDb | ID 27811632 |
«Маўклівы сябар» (англ.: Silent Friend) — мастацкі фільм 2025 года рэжысёркі Ільдзіка Эньедзі. Галоўныя ролі выканалі Тоні Люн Чу Вай, Леа Сейду, Луна Ведлер, Сільвестр Грот. Фільм з’яўляецца супольнай вытворчасцю Германіі, Францыі, Венгрыі, Кітая[5].
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Фільм апавядае тры гісторыі, якія адбываюцца ў Марбургскім універсітэце ў розныя эпохі.
2020 год. Ганконгскі прафесар Тоні Вонг прыбывае ў Марбург, каб прачытаць лекцыю па нейрабіялогіі. Калектыў універсітэта ладзіць урачысты абед у гонар госця, лекцыя збірае поўную аўдыторыю студэнтаў і візіт праходзіць на найвышэйшым узроўні. Аднак тут здараецца нечаканае: пачынаецца пандэмія. Выкладчыкі і студэнты адпраўляюцца на самаізаляцыю, вярнуцца ў Ганконг не ўяўляецца магчымым, і прафесар вымушаны пасяліцца ў апусцелым кампусе. Калі яго прабыванне там зацягваецца, ён вырашае паэксперыментаваць і правесці нейрабіялагічныя даследаванні ў адносінах да старога разложыстага дрэва, што расце ва ўніверсітэцкім парку.
1908 год. У Марбургскі ўніверсітэт пачынаюць прымаць жанчын, але гэта зусім не падабаецца камісіі пажылых прафесараў. На ўступным экзамене яны ўсяляк спрабуюць збянтэжыць і прынізіць канкурсантак, задаючы няёмкія пытанні біялагічнага характару. Экзамен вытрымлівае толькі адна дзяўчына – Грэта. Цяпер яна нароўні з мужчынамі – студэнтка біялагічнага факультэта. Аднак паступленне ва ўніверсітэт – гэта толькі першае выпрабаванне маладой жанчыны ў барацьбе за свае смелыя мары.
1972 год. У той жа ўніверсітэт, але на літаратурны факультэт паступае хлопец Ханэс. З першых жа крокаў ён закохваецца ў дзяўчыну з біялагічнага, якая спрабуе выявіць нешта падобнае да эмоцый і пачуццяў у раслін. Адпраўляючыся ў вандроўку, дзяўчына даручае Ханэсу догляд яе паддоследнай герані. Чужы для хлопца кірунак неўзабаве становіцца яму сваім і пачынае цікавіць ці не больш, чым сама дзяўчына[6].
Акцёрскі склад
[правіць | правіць зыходнік]- Тоні Люн Чу Вай — Тоні
- Луна Ведлер — Грэтэ
- Энца Брум — Ханэс
- Леа Сейду — Аліса
- Сільвестр Грот — Антон
- Юнь Хуан — Джул
- Лука Валенціні — Франчэска
- Фелікс Бурозэ — Макс
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 12 кінаўзнагародамі і яшчэ 7 намінацыямі[7].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://www.pandorafilm.com/filmography/silent-friend.html
- ↑ https://www.labiennale.org/en/cinema/2025/venezia-82-competition/silent-friend
- ↑ Terjesztésre kerülő filmalkotások és artfilmek nyilvántartása — NMHH. Праверана 30 жніўня 2025.
- 1 2 Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 16 мая 2026.
- ↑ Stille Freundin (англ.). Internet Movie Database. Праверана 4 мая 2026.
- ↑ Лысы 2026.
- ↑ Stille Freundin — Awards (англ.). Internet Movie Database. Праверана 4 мая 2026.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лысы С. Маўклівы сябар // Каталіцкі веснік : газета. — 2026. — № 3 (180). — С. 13.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Маўклівы сябар на сайце «Internet Movie Database» (англ.)