Маўкольд Расціславіч
Jump to navigation
Jump to search
Маўкольд Расціславіч | |
![]() знак Рагвалодавічаў | |
Нараджэнне: | 2-я палова XII ст. |
---|---|
Смерць: | канец XII/пачатак XIIІ ст. |
Дынастыя: | Рагвалодавічы |
Бацька: | Расціслаў Рагвалодавіч |
Дзеці: | Міндоўг |
Маўкольд Расціславіч — гіпатэтычны князь з роду Ізяславічаў Полацкіх (Рагвалодавічаў).
Паводле Васкрасенскага летапісу, сын князя Расціслава. У 1129 годзе разам з бацькам, старэйшым братам Давілам і іншымі полацкімі князямі сасланы ў Візантыю. Пазней вільняне паслалі па Давіла і Маўкольда ў Візантыю, каб Давіл сеў на стальцы у Вільні. Паводле Васкрасенскага ж летапісу, князь Маўкольд меў сына Міндоўга. Пасля гібелі ўсіх нашчадкаў Міндоўга, улада ў Літве перайшла ад нашчадкаў старэйшага брата — Давіла, ад якога летапіс выводзіць радавод вялікіх князёў літоўскіх.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- ПСРЛ. Т. VII.