Перайсці да зместу

Маўра Ікардзі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Маўра Ікардзі
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Маўра Эмануэль Ікардзі Рывера
Нарадзіўся 19 лютага 1993(1993-02-19)[1][2][…] (31 год)
Грамадзянства  Аргенціна
Рост 181 см
Вага 75 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Турцыя Галатасарай
Нумар 9
Маладзёжныя клубы
2002—2008 Іспанія Весіндарыа
2008—2011 Іспанія Барселона
2011—2013 Італія Сампдорыя
Клубная кар’ера[* 1]
2012—2013 Італія Сампдорыя 33 (1)
2013—2020 Італія Інтэрнацыянале 188 (111)
2019—2020   Францыя Пары Сен-Жэрмен 20 (12)
2020—2023 Францыя Пары Сен-Жэрмен 44 (11)
2022—2023   Турцыя Галатасарай 24 (22)
2023— Турцыя Галатасарай
Нацыянальная зборная[* 2]
2012—2013 Аргенціна Аргенціна (да 20) 5 (3)
2013—2018 Аргенціна Аргенціна 8 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 28 ліпеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 29 лістапада 2022
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ма́ўра Эмануэ́ль Іка́рдзі (ісп.: Mauro Emanuel Icardi; нар. 19 лютага 1993, Расарыа, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст, нападнік турэцкага клуба «Галатасарай» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Аргенціны.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Маўра нарадзіўся ў аргенцінскім горадзе Расарыа, аднак калі яму было 9 гадоў разам з бацькамі з’ехаў на Канарскія астравы, дзе і пачаў займацца футболам. Атрымаўшы першыя поспехі ў дзіцячым футболе, ігрок быў заўважаны скаўтамі шэрагу вядомых клубаў, як «Барселона», «Рэал», «Валенсія», «Севілья», «Арсенал», «Ліверпул» і іншых, аднак Маўра абраў «Барселону», да акадэміі якой і далучыўся ў 2007 годзе. У 2011 годзе вырашыў пераехаць у Італію ў клуб «Сампдорыя». Пазней Ікардзі выступіў з заявай, што ягоны сыход з «Барселоны» не быў дрэнным рашэннем, і ён перакананы, што ягонае жаданне рухацца далей было слушным[3].

11 студзеня 2011 года «Сампдорыя» пацвердзіла пераход аргенцінскага іграка на правах арэнды да заканчэння сезона. Пасля выдатнага пачатку, калі Маўра забіў 13 галоў у 19 матчах Прымаверы, італьянскі клуб вырашыў выкупіць кантракт іграка за 400 тысяч еўра ў ліпені 2011 года. З іграком быў складзены кантракт на тры гады. 12 мая 2012 года Маўра дэбютаваў у прафесійным футболе, калі выйшаў на замену ў матчы супраць «Ювэ Стабія» ў Серыі B. Правёўшы на пляцоўцы толькі 10 хвілін, Маўра адзначыўся за «Сампдорыю» і ўсталяваў, такім чынам, канчатковы лік 1:2 на карысць сваёй каманды. 26 верасня 2012 года ігрок дэбютаваў з клубам у Серыі A, калі замяніў на 46-й хвіліне матча парагвайца Марсела Эстыгарыбія. 12 лістапада Ікардзі забіў першы гол у элітнай лізе італьянскага першынства ў браму прынцыповых супернікаў клуба «Джэноа».

«Інтэрнацыянале»[правіць | правіць зыходнік]

У канцы красавіка 2013 года было абвешчана, што Ікардзі далучыцца да «Інтэрнацыянале» перад пачаткам сезона 2013/14[4]. Дамова была пацверджана кіраўніцтвам «Сампдорыі»[5]. Кошт трансферу склаў 6,5 млн еўра за 50% правоў на іграка. 16 ліпеня Маўра быў афіцыйна прэзентаваны ў якасці нападніка міланцаў, атрымаўшы нумар 9[6]. Ігрок зазначыў, што пераход у склад «Інтэра» быў ягонай марай[6], дадаючы, што ён меў шмат іншых прапаноў, але абраў толькі свой улюбёны клуб[7].

25 жніўня 2013 года нападнік дэбютаваў за новы клуб, выйшаўшы на другую палову матча супраць «Джэноа», трапіўшы ў ашэстак брамы супернікаў у канцы гульні[8]. Свой першы гол за «нерадзуры» Маўра забіў 14 верасня ў матчы супраць «Ювентуса», які скончыўся з лікам 1:1. З-за траўмы Ікардзі прапусціў большую частку гульняў першай паловы сезона[9], вярнуўшыся ў склад толькі ў лютым. 14 лютага 2014 года падчас выязнога матча супраць «Фіярэнціны» Маўра пасля чатырох месяцаў без матчаў забіў пераможны гол пасля таго, як выйшаў на пляцоўку ўсяго за дзесяць хвілін да таго. 10 чэрвеня 2014 года «Інтэр» і «Сампдорыя» дамовіліся на новае пагадненне і міланскі клуб атрымаў усе правы на нападніка, сплаціўшы генуэзскаму клубу яшчэ 6,5 млн еўра. Паводле вынікаў сезона 2014/2015 Маўра стаў найлепшым бамбардзірам Серыі A разам з Лукам Тоні.

Перад пачаткам сезона 2015/16 Маўра быў абраны новым капітанам клуба замест Андрэа Ранок’я, які страціў свой статус праз дрэнную гульну ў папярэднім сезоне. Ікардзі працягнуў забіваць і ў новым сезоне. Восенню 2016 года ён падоўжыў кантракт з «Інтэрам» да 2021 года, сума адступных склала 110 млн еўра. Па выніках сезона сезона 2017/2018 другі раз стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Італіі, падзяліўшы гэты тытул з Чыра Імобіле.

«Пары Сен-Жэрмен»[правіць | правіць зыходнік]

2 верасня 2019 года Ікардзі папоўніў склад «Пары Сен-Жэрмен» на правах арэнды з правам далейшага выкупу. 31 мая 2020 года падпісаў паўнавартаснае пагадненне з клубам.

«Галатасарай»[правіць | правіць зыходнік]

У верасні 2022 года быў аддадзены ў арэнду на адзін год у турэцкі «Галатасарай»[10]. У ліпені 2023 года перайшоў у «Галатасарай» на рэгулярнай аснове.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

16 кастрычніка 2013 года ў матчы адборачнага турніру да чэмпіянату свету 2014 супраць зборнай Уругвая Маўра дэбютаваў за нацыянальную каманду.

Нягледзячы на свае дасягненні, Маўра вельмі рэдка прыцягваўся да матчаў нацыянальнай зборнай Аргенціны. Яго супярэчлівы шлюб (у 2014 годзе Маўра ажаніўся з аргенцінскай мадэллю Вандай Нара, якая раней была за іншым аргенцінскім футбалістам, Максі Лопесам) прынёс шмат варожасці супраць яго ў ягонай роднай краіне, што прынята лічыць галоўнай прычынай ягоных вельмі рэдкіх з’яўленняў у нацыянальнай камандзе[11]. У канцы 2016 года Ліянель Месі[12] і Дыега Марадона[13] выказаліся супраць выкліку Маўра ў зборную, з-за ягонага канфлікту з Максі Лопесам.

Маўра быў кандыдатам на паездку на чэмпіянату свету 2018, але са спрэчкамі пакінуў стан аргенцінскай каманды і не быў уключаны ў фінальны спіс з 23 ігракоў зборнай, якія прынялі ўдзел у сусветным першынстве[14].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Пары Сен-Жэрмен»:

«Галатасарай»:

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]