Маўрытанец (фільм)
Маўрытанец | |
---|---|
англ.: The Mauritanian | |
Жанр | турэмны фільм[d] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Працягласць | 129 хв. |
Зборы | 7 527 030 $[4] і 836 536 $[4] |
Краіна | |
Мова | англійская |
Год | 2021, 10 чэрвеня 2021[1], 12 лютага 2021[1] і 2 сакавіка 2021[1] |
IMDb | ID 4761112 |
Афіцыйны сайт |
«Маўрытанец» (англ.: The Mauritanian) — брытана-амерыканскі мастацкі фільм рэжысёра Кевіна Макдональда з Джодзі Фостэрам і Бенедыктам Камбербэтчам у галоўных ролях. Яго прэм’ера адбылася 12 лютага 2021 года. Карціна атрымала неадназначныя водгукі; у прыватнасці, яе раскрытыкавалі за прыхарошванне рэальных падзей. Высока была ацэнена гульня Тахара Рахіма.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Галоўны герой фільма — чалавек, які апынуўся па рашэнні амерыканскіх уладаў у Гуантанама, адной з самых страшных турмаў свету. Яму пачынаюць дапамагаць адвакат і ваенны пракурор. Літаратурнай асновай сцэнара сталі мемуары Махамеда Ульд Слахі «Дзённік Гуантанама».
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]- Джодзі Фостэр — Нэнсі Халандэр
- Бенедыкт Камбербэтч — падпалкоўнік Сцюарт Коуч
- Шэйлін Вудлі — Тэры Дункан
- Тахар Рахім — Махамед Ульд Слахі
- Закары Лівай — Ніл Баклэнд
- Лэнглі Кірквуд — сяржант C. Сэндз
Вытворчасць і прэм’ера
[правіць | правіць зыходнік]Праект быў анансаваны ў лістападзе 2019 года. Здымкі пачаліся 2 снежня таго ж года ў Паўднёвай Афрыцы. Першапачаткова карціна павінна была называцца «Вязень 760»[5], але ў лістападзе 2020 года атрымала канчатковую назву «Маўрытанец».
Прэм’ера ў ЗША адбылася 12 лютага 2021 года на канале STXfilms . У Вялікабрытаніі ў сувязі з закрыццём кінатэатраў з-за пандэміі COVID-19 прэм’ера адбылася 1 красавіка 2021 года на інтэрнэт-відэасэрвісе Prime Video[6].
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]На агрэгатары Rotten Tomatoes фільм атрымаў рэйтынг адабрэння 72 %, а таксама 109 станоўчых водгукаў кінакрытыкаў з сярэдняй ацэнкай 6,9/10. Тым не менш кансэнсус сэрвісу абвяшчае: «"Маўрытанец" паказвае падзеі, якія адбываліся ў рэальнасці, занадта мякка, аднак яго ратуе акцёрская гульня Тахара Рахіма»[7]. На Metacritic стужка атрымала змешаныя водгукі: 25 крытыкаў — 52 з 100[8].
Узнагароды і намінацыі
[правіць | правіць зыходнік]Прэмія | Катэгорыя | Намінант | Вынік |
---|---|---|---|
«Залаты глобус» | Лепшая мужчынская роля — драма | Тахар Рахім | Намінацыя |
Лепшая жаночая роля другога плана | Джодзі Фостэр | Перамога | |
BAFTA | Лепшы фільм | Лойд Левін , Беатрыс Левін, Леа Кларк, Адам Экланд | Намінацыя |
Лепшы брытанскі фільм | Кевін Макдональд, Адам Экланд, Леа Кларк, Беатрыс Левін, Лойд Левін, Роры Хайнс, Сахраб Нашырвані, Майкл Бронер | Намінацыя | |
Лепшая мужчынская роля | Тахар Рахім | Намінацыя | |
Лепшы адаптаваны сцэнар | Роры Хайнс, Сахраб Нашырвані, Майкл Бронер | Намінацыя | |
Лепшая аператарская работа | Альвін Х. Кюхлер | Намінацыя |
Зноскі
- ↑ а б в Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 15 кастрычніка 2022.
- ↑ а б в г Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 18 красавіка 2021.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 4 сакавіка 2024.
- ↑ а б Box Office Mojo — 1999. Праверана 15 кастрычніка 2022.
- ↑ Jodie Foster, Tahar Rahim & Shailene Woodley Board ‘Prisoner 760’, STX Launching At AFM . Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2020. Праверана 16 студзеня 2021.
- ↑ Warner, Sam (19 February 2021). "Benedict Cumberbatch's new movie skips cinemas for Amazon release in the UK". digitalspy. Архівавана з арыгінала 2021-02-20. Праверана February 21, 2021.
{{cite news}}
: Пададзена больш чым адно значэнне|accessdate=
і|access-date=
specified (даведка) - ↑ The Mauritanian (2021) . Rotten Tomatoes. Fandango Media. Архівавана з першакрыніцы 12 February 2021. Праверана 22 February 2021.
- ↑ The Mauritanian Reviews . Metacritic. Red Ventures. Архівавана з першакрыніцы 15 February 2021. Праверана 22 February 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Алексей Литовченко. Мама Гуантанамо (18 лютага 2021). Праверана 7 сакавіка 2021.
- Несколько слов в заключении (18 лютага 2021). Праверана 8 сакавіка 2021.