Маўрыцыа Педэці

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Маўрыцыа Педэці
Дата нараджэння: 13 кастрычніка 1719(1719-10-13)[1]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 14 сакавіка 1799(1799-03-14)[2] (79 гадоў)
Месца смерці:
Commons-logo.svg Маўрыцыа Педэці на Вікісховішчы
Труна Маўрыцыа Педэці на могілках Айхштэта

Маўры́цыа Педэ́ці (італ.: Mauritio Pedetti; 13 кастрычніка 1719, Казаска-д'Інтэльві, правінцыя Кома — 14 сакавіка 1799, Айхштэт) — італьянскі архітэктар позняга барока.

Дзед Маўрыцыа па матчынай лініі, будучы прафесійным архітэктарам, навучыў хлопчыка маляваць. У 1722 годзе сям'я пераязджае ў Мангейм. Разам са стрыечным братам Маўрыцыа працаваў на будаўніцтве Людвігсбургскай рэзідэнцыі. У 1735 годзе ўдзельнічае ў праектаванні рэзідэнцыі маркграфа ў Ансбахе. У 1738 годзе праектуе царкву святога Гумберта ў Мюнхене.

У 1739-1741-х гадах Педэці падарожнічае па Італіі, удасканальваючы пры гэтым сваё майстэрства архітэктара. Педэці быў уцягнуты ў вайну за аўстрыйскую спадчыну. У 1743 годзе ён паступае на ваенную службу. Аднак неўзабаве пакідае яе і аказваецца пры двары князёў Радзівілаў у Нясвіжы, дзе працаваў у 17481752 гадах. Тут Педэці ўдзельнічае ў рэстаўрацыі езуіцкага храма Божага Цела[Крыніца?], пабудаваў капліцу ў ягоным двары, а таксама ўдзельнічае ў будаўніцтве невялікага палаца «Кансаляцыя» ў Альбе[3].

Пасля некалькіх гадоў, праведзеных у Вялікім Княстве Літоўскім, Педэці вяртаецца ў нямецкія землі і паступае ў слугаванне да князю-біскупу айхштэцкаму. Больш шырокую вядомасць, чым ранейшыя працы, яму прыносіць стварэнне шэрагу будынкаў у горадзе Айхштэце.

Зноскі

  1. Mauritio Pedetti // https://www.deutsche-biographie.de/sfz94388.html Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  3. Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]