Маўчанне ягнят (раман)
| Маўчанне ягнят | |
|---|---|
| англ.: The Silence of the Lambs[1] | |
| Жанр | літаратура жахаў, thriller novel[d], крымінальная літаратура[d] і псіхалагічны трылер[d] |
| Аўтар | Томас Харыс[d][1] |
| Мова арыгінала | англійская |
| Дата першай публікацыі | 29 жніўня 1988 |
| Выдавецтва | St. Martin's Press[d] |
| Цыкл | Hannibal Lecter[d] |
| Папярэдні | Red Dragon[d] |
| Наступны | Hannibal[d] |
| Персанажы | Кларыса Старлінг[d] і Ганібал Лектар |
«Маўчанне ягнят» (англ.: The Silence of the Lambs) — псіхалагічны крымінальны трылер амерыканскага пісьменніка Томаса Харыса, упершыню выдадзены ў 1988 годзе. З’яўляецца працягам рамана Харыса 1981 года «Чырвоны дракон». Абодва раманы яднае постаць серыйнага забойцы-канібала і бліскучага псіхіятара доктара Ганібала Лектара. Гэтым разам ён бярэцца дапамагчы стажорцы ФБР Кларысе Старлінг у раскрыцці справы серыйнага забойцы «Буфала Біла». Кніга з’яўляецца самай вядомай часткай серыі раманаў пра Ганібала Лектара. Агульная колькасць прададзеных асобнікаў — 10 мільёнаў.
Экранізацыя рэжысёра Джонатана Дэмі была выпушчана ў 1991 годзе і атрымала шырокае прызнанне крытыкаў і касавы поспех. Карціна стала трэцяй, якой удалося атрымаць так званую «Вялікую пяцёрку»: прэміі «Оскар» за найлепшы фільм, рэжысуру, галоўную мужчынскую і жаночую ролі, а таксама сцэнарый.