Перайсці да зместу

Мбарара

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Мбабара
суахілі: і англ.: Mbarara
00°36′48″ пд. ш. 30°39′30″ у. д.HGЯO
Краіна  Уганда
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1901
Вышыня цэнтра 1480 м
Часавы пояс UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва 195013 чалавек (2014)
Нацыянальны склад нколе, баньяруанда
Канфесійны склад каталіцызм, пратэстантызм
mbararacity.go.ug
Паказаць/схаваць карты
Мбабара (Уганда)
Мбабара
Мбабара

Мбаба́ра (суахілі: і англ.: Mbarara) — горад на паўднёвым захадзе Уганды, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай вобласці. Насельніцтва (2014 г.) — 195 013 чал.

Мбабара была заснавана як брытанскі ваенны пост і сталіца афрыканскай дзяржавы Анколе ў 1901 г. На мове народа нколе яе назва значыць «краіна малака». Пасля ліквідацыі Анколе ў 1974 г. пераўтворана ў цэнтр муніцыпалітэту і навакольнай вобласці. З 2020 г. мае статус буйнога горада (англ.: city).

Мбабара — другі па важнасці прамысловы і фінансавы цэнтр краіны пасля Кампалы.