Меандр (арнамент)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Маставая на Родасе, выкладзеная меандрам.

Меа́ндр (грэч.: μαίανδρος) — вядомы яшчэ з часоў палеаліту і распаўсюджаны тып артаганальнага арнаменту. Бардзюр складзены з прамых вуглоў у бесперапынную лінію.

Атрымаў назву ад звілістай ракі Меандр (цяпер Вялікі Мендэрэс) у Малой Азіі (Эфес). Паводле Сенекі, рака Меандр «прадмет практыкаванняў і гульні для ўсіх паэтаў, віецца частымі лукавінамі, блізка падступае да ўласнага рэчышча і зноў паварочвае, не паспеўшы ўліцца ў саму сябе» (Сенека. Лісты да Луцылія CIV:15). У меандравай стужцы арнаменту старажытныя бачылі глыбокі магічны сэнс, яна адлюстроўвала цячэнне чалавечага Жыцця. Прамізна, прамы шлях сімвалізавалі дабрадзейнасць (там жа LXXM9-20; LXXXVIIM3; ср.: LXXIII:13-14). Меандр можа складацца толькі з прамых вуглоў.

У якасці арнаменту меандр часта ўжываўся ў этрускай і старажытнагрэчаскай, а затым старажытнарымскай, візантыйскай, раманскай архітэктуры на вазах, дробных прадметах побыту. Уключэнне ў меандр свастыкі пазначае прысутнасць у натуральных жыццёвых працэсах дадатковага фактару звышнатуральнай ласкі, якая ў выніку становіцца дамінуючай, арганізуючым вузлом кожнага адрэзка шляху. Такі меандр дагэтуль называецца ў Індыі nandavartaya (нандавартая), г.зн. «звіванне» або «круг шчасця». Сустракаецца на Мезінскай палеалітычнай стаянцы.

Меандрам упрыгожваўся падол адзення, у архітэктуры ён выкарыстоўваўся ў рэльефах і фрызах. Меандр можна знайсці, напрыклад, на фрэсках Вілы Містэрый у Пампеях, прадстаўлены разнавіднасцю гэтага арнаменту — так званым «падвойным меандрам». У Старажытнай Грэцыі меандр сімвалізаваў вечнасць, дасяганую аднаўленнем: старая істота, зменная маладой, становіцца тым самым несмяротнай; старая сутнасць памяншаецца, а новая разгортваецца.

Разнавіднасці меандра[правіць | правіць зыходнік]

  ╔════╗ ╔════╗╔═══╗╔═══╗╔══╗╔══╗╔══╗╔══╗╔════╗╔══╗╔══╗╔══╗╔══╗╔═══╗╔═══╗╔════╗ ╔════╗  
║ ╚══╗ ║ ╚══╗ ║╚══╗║╚══╗║╚═╗║╚═╗║╚═╗║╚═╗║╚═╗╔═╝║╔═╝║╔═╝║╔═╝║╔═╝║╔══╝║╔══╝║ ╔══╝ ║ ╔══╝ ║
╚════╝ ╚════╝ ╚═══╝╚═══╝╚══╝╚══╝╚══╝╚══╝╚══╝╚══╝╚══╝╚══╝╚══╝╚══╝╚═══╝╚═══╝ ╚════╝ ╚════╝
╔═╗ ╔═╗ ╔═╗ ╔═╗╔═╗╔═╗╔═╗╔╗╔╗╔╗╔╗╔╗╔╗╔╗╔╗╔╗╔╗╔╗╔╗╔╗╔╗╔╗╔╗╔═╗╔═╗╔═╗╔═╗ ╔═╗ ╔═╗ ╔═╗ ╔═╗
╚═╝ ╚═╝ ╚═╝ ╚═╝ ╚╝ ╚╝ ╚╝ ╚╝╚╝╚╝╚╝╚╝╚╝╚╝╚╝╚╝╚╝╚╝╚╝╚╝╚╝╚╝╚╝╚╝ ╚╝ ╚╝ ╚╝ ╚═╝ ╚═╝ ╚═╝ ╚═╝ ╚═╝
═╗ ╔════╗ ╔═══╗ ╔═══╗ ╔══╗╔══╗╔══╗╔══╗╔══╗╔══╗╔══╗╔══╗╔══╗╔══╗╔══╗ ╔═══╗ ╔═══╗ ╔════╗ ╔═
╔═╝ ╚═╗ ╔╝ ╚╗ ╔╝ ╚╗ ╔╝ ╚╗╔╝╚╗╔╝╚╗╔╝╚╗╔╝╚╗╔╝╚╗╔╝╚╗╔╝╚╗╔╝╚╗╔╝╚╗╔╝╚╗╔╝ ╚╗ ╔╝ ╚╗ ╔╝ ╚╗ ╔═╝ ╚═╗
╚═════╝ ╚═══╝ ╚═══╝ ╚═══╝╚══╝╚══╝╚══╝╚══╝╚══╝╚══╝╚══╝╚══╝╚══╝╚══╝╚═══╝ ╚═══╝ ╚═══╝ ╚═════╝
╔═══════════╗╔════════╗╔══════╗╔══════╗╔═════════╗╔══════╗╔══════╗╔════════╗╔═══════════╗
║ ╔══╗ ╔══╗ ║║ ╔══╗╔═╗║║╔═╗╔═╗║║╔═╗╔═╗║║╔═╗╔═╗╔═╗║║╔═╗╔═╗║║╔═╗╔═╗║║╔═╗╔══╗ ║║ ╔══╗ ╔══╗ ║
╚═╬═╗║ ║  ║ ║╚═╬═╗║║ ║║╚╬╗║║ ║║╚╬╗║║ ║║╚╬╗║║ ║║╔╬╝║║ ║║╔╬╝║║ ║║╔╬╝║║ ║║╔═╬═╝║ ║  ║ ║╔═╬═╝
══╝ ║║ ╚══╝ ╚══╝ ║║╚═╝╚═╝║║╚═╝╚═╝║║╚═╝╚═╝║║╚═╝║║╚═╝╚═╝║║╚═╝╚═╝║║╚═╝╚═╝║║ ╚══╝ ╚══╝ ║║ ╚══
════╝╚═══════════╝╚══════╝╚══════╝╚══════╝╚═══╝╚══════╝╚══════╝╚══════╝╚═══════════╝╚════
═╗ ╔═══════╗╔════╗╔════╗╔═══╗╔═══╗╔═══╗╔══════╗╔═══╗╔═══╗╔═══╗╔════╗╔════╗╔═══════╗ ╔═
║ ║ ╔═══╗ ║║╔══╗║║ ╔═╗║║╔═╗║║╔═╗║║╔═╗║║╔═╗╔═╗║║╔═╗║║╔═╗║║╔═╗║║╔═╗ ║║╔══╗║║ ╔═══╗ ║ ║
║ ║ ╚═╗ ║ ║║╚╗ ║║║ ╚╗║║║╚╗║║║╚╗║║║╚╗║║║╚╗║║╔╝║║║╔╝║║║╔╝║║║╔╝║║║╔╝ ║║║ ╔╝║║ ║ ╔═╝ ║ ║
║ ╚═══╝ ║ ║╚═╝ ║║╚══╝║║╚═╝║║╚═╝║║╚═╝║║╚═╝║║╚═╝║║╚═╝║║╚═╝║║╚═╝║║╚══╝║║ ╚═╝║ ║ ╚═══╝ ║
╚═══════╝ ╚════╝╚════╝╚═══╝╚═══╝╚═══╝╚═══╝╚═══╝╚═══╝╚═══╝╚═══╝╚════╝╚════╝ ╚═══════╝
╔╗    ╔╗    ╔╗    ╔╗    ╔╗ ╔╗ ╔╗ ╔╗ ╔╗ ╔╗ ╔╗ ╔╗ ╔╗    ╔╗    ╔╗    ╔╗    ╔╗
╔╝╚╗  ╔╝╚╗  ╔╝╚╗  ╔╝╚╗  ╔╝╚╗╚╝╔╝╚╗╚╝╔╝╚╗╚╝╔╝╚╗╚╝╔╝╚╗  ╔╝╚╗  ╔╝╚╗  ╔╝╚╗  ╔╝╚╗
  ╚╗╔╝  ╚╗╔╝  ╚╗╔╝  ╚╗╔╝  ╚╗╔╝╔╗╚╗╔╝╔╗╚╗╔╝╔╗╚╗╔╝  ╚╗╔╝  ╚╗╔╝  ╚╗╔╝  ╚╗╔╝  
  ╚╝    ╚╝    ╚╝    ╚╝    ╚╝ ╚╝ ╚╝ ╚╝ ╚╝ ╚╝ ╚╝    ╚╝    ╚╝    ╚╝    ╚╝  

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]