Перайсці да зместу

Мег Раян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мег Раян
англ.: Meg Ryan
Дата нараджэння 19 лістапада 1961(1961-11-19)[1][2][…] (64 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Дэніс Куэйд[d]
Дзеці Джэк Куэйд[d]
Адукацыя
Прафесія тэлеактрыса, кінаактрыса, актрыса, актрыса агучвання, характарны акцёр
Узнагароды
IMDb ID 0000212
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мег Раян (англ.: Meg Ryan; імя пры нараджэнні — Маргарэт Мэры Эмілі Эні Хайра (англ.: Margaret Mary Emily Anne Hyra); нар. 19 лістапада 1961, Фэрфілд, Канектыкут, ЗША) — амерыканская актрыса і кінапрадзюсер.

2006 год.

Мег Раян нарадзілася 19 лістапада 1961 года ў Фэрфілдзе (штат Канектыкут). Яе бацька-настаўнік матэматыкі, а маці — агент па падборы акцёраў. Маці Раян, С’юзан, марыла стаць актрысай, кінула сям’ю дзеля кар’еры, пакінуўшы на выхаванне бацьку чацвярых дзяцей. Тады Мег было 15 гадоў. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў горадзе Бетэлі ў 1979 годзе яна паступіла на факультэт журналістыкі Нью-Ёркскага ўніверсітэта.

У 1981 годзе яна дэбютавала ў апошнім фільме Джорджа К’юкара «Багатыя і знакамітыя» у ролі дачкі Кэндзіс Берген. У 1982—1984 гадах Раян грала Бэтсі Мантгомеры у серыяле «Пакуль круціцца свет».

У 1986 годзе вялікім касавым поспехам у ЗША карыстаўся фільм «Лепшы стралок», у якім галоўную ролю адыграў Том Круз. Мег у ролі жонкі другога лётчыка (Энтані Эдвардс) запомнілася ўсёй Амерыцы фразай: «Вазьмі мяне ці згубі назаўжды» (англ.: Take me to bed or lose me forever).

Сцэна з фільма «Калі Гары сустрэў Салі», у якой Гары і Салі сядзяць у рэстаране і Салі на спрэчку сімулюе аргазм, лічыцца адной з самых лепшых у кінематографе, а фраза «Мне — тое ж, што і ёй» (англ.: I’ll have what she’s having), сказаная наведвальніцай рэстарана пры выглядзе гэтай сцэны, займае 33-е месца ў спісе ста лепшых кінацытат у амерыканскім кіно.

Псеўданім Meg Ryan быў абраны як анаграма да слова Germany, улічваючы рэальнае памяншальнае імя Meg да Margaret.

Асабістае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]
Верасень 2010 года.

14 лютага 1991 года Раян выйшла замуж за акцёра Дэніса Куэйда, з якім пачала сустракацца падчас здымак фільма «Мёртвы па прыбыцці». Іх сын, Джэк Генры Куэйд, нарадзіўся 24 красавіка 1992 года. У чэрвені 2000 года Куэйд і Раян абвясцілі аб расставанні[4]. Іх развод быў завершаны 16 ліпеня 2001 года.

У студзені 2006 года Раян удачарыла дзяўчынку з Кітая, якую назвала Дэйзі Тру (нар. 2004)[4].

З 2009 года, пасля няўдалай аперацыі на твары, амаль перастала здымацца ў кіно.

З 2010 года Раян знаходзіцца ў стасунках з музыкам Джонам Меленкампам. У лістападзе 2018 года пара абвясціла аб заручынах.

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
1981
ф Багатыя і знакамітыя Rich and FamousДебби, 18 лет
1982сЯк круціцца светAs the World TurnsБецці Сцюарт Мантгомеры Андрапулас
1982сABC Адмыслова пасля школы[en]ABC Afterschool SpecialДэніз
1982сАдзін з хлопцаўOne of the BoysДжейн
1983
ф Амітывіль 3-D Amityville 3-DЛіза
19841985сЧарлз у адказеCharles in ChargeМеган Паркер
1985сДзікі бокWildsideКэлі Оакс
1986
ф Лепшы стралок Top GunКэрал Брэдшоў
1986
ф Узброены і небяспечны Armed and DangerousМэгі
1987
ф Унутраная прастора InnerspaceЛідзія
1987
ф Далёкія мары Promised LandБеверлі «Беў» Сайкс
1988
ф Мёртвы па прыбыцці D.O.A.Сідні Фулер
1988
ф Прэзідыа The PresidioДона Колдуэл
1989
ф Калі Гары сустрэў Салі When Harry Met Sally...Салі Олбрайт
1990
ф Джо супраць вулкана Joe Versus the VolcanoДзіДзі / Анжаліка / Патрыцыя
1991
ф Дорз The DoorsПамела Курсан
19901991мсКаманда ратаваннікаў Капітана ПланетыCaptain Planet and the Planeteersдоктар Блайт
1992
ф Прэлюдыя да пацалунка Prelude to a KissРыта
1993
ф Няспаныя ў Сіэтле Sleepless in SeattleЭні Рыд
1993
ф Цела ад цела Flesh and BoneКэй Дэвіс
1994
ф Калі мужчына кахае жанчыну When a Man Loves a WomanЭліс Грын
1994
ф Каэфіцыент інтэлекту I.Q.Катрына Бойд
1995
ф Французскі пацалунак French KissКейт
1995
ф Каралеўская літасць RestorationКатарына
1996
ф Мужнасць у боі Courage Under Fireкапітан Карэн Эма Уолдан
1997
ф Чмут кахання Addicted to LoveМэгі
1997
мф Анастасія AnastasiaАнастасія
1998
ф Горад анёлаў City of AngelsМэгі Райс
1998
ф Перапалох HurlyburlyБоні
1998
ф Вам ліст You've Got MailКэтлін Кэлі
2000
ф Адбой Hanging UpІві
2000
ф Довад жыцця Proof of LifeЭліс
2001
ф Кэйт і Леа Kate & LeopoldКейт Макей
2003
ф Цёмны бок запалу In the CutФрэні Эверы
2004
ф Насуперак лёсу Against the RopesДжэкі Кален
2007
ф У краіне жанчын In the Land of WomenСара Хардвік
2007мсСімпсаныThe Simpsonsдоктар Сўонсан
2008
ф Пагадненне The DealДэйдра Херн
2008
ф Новы хлопец маёй мамы My Mom's New BoyfriendМарці Дзюранд
2008
ф Жанчыны The WomenМэры
2009
ф Гэта развод! Serious MoonlightЛуіза
2009сСуціш свой запалCurb Your EnthusiasmМег Раян
2013сІнтэрнэт-тэрапіяWeb TherapyКарэн Шарп
2013сІнтэрнэт-тэрапіяWeb TherapyКарэн Шарп
2015
ф Fan GirlМэры Фарроу
2015
ф Ітака Ithacaмісіс Маколей
2015
мф Галаваломка Inside Outгідлівасць місіс Андэрсан
2021сЯк я сустрэла вашага татуHow I Met Your Dadапавяданнік
  • Французскі пацалунак (French Kiss, 1995) (прадзюсер)
  • Паўночнае ззянне (Northern Lights, 1997) (ТБ) (выканаўчы прадзюсер)
  • Аблудныя душы (Lost Souls, 2000) (прадзюсер)
  • Вясельны перапалох (The Wedding Planner, 2001) (выканаўчы прадзюсер)
  • Шаманы пустыні (Desert Saints, 2002) (прадзюсер)

Зноскі

  1. Meg Ryan // Brockhaus EnzyklopädieF.A. Brockhaus, 1796.
  2. Meg Ryan // GeneaStar
  3. The International Who's Who of Women 2006 — 2005.
  4. 1 2 {{cite news}}: Пустое цытаванне (даведка)