Медальён (упрыгажэнне)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Медальён)
Медальён з выявай Эраса са збораў Луўра
Медальён з партрэтам

Медальён (фр.: médaillon, італ.: medaglione, павелічальнае ад medaglia — медаль) — упрыгажэнне ў выглядзе круглай ці авальнай плоскай скрыначкі з ланцужком ці на шнурку. Унутры часам змяшчаецца мініяцюрны партрэт ці рэліквія. Носяць медальён, як правіла, на шыі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Свайму паходжанню медальён абавязаны Старажытнаму Рыму, так там звалі круглы дыск, які ўручалі военачальніку падчас трыумфу. Ён быў падобны на вялікую залатую манету, але мацаваўся на ланцужок і быў багата размалёваны.

Медальёны былі асаблівы папулярнымі ў XVIII і першай палове XIX стагоддзяў. Іх упрыгожвалі мініяцюрамі, каштоўнымі камянямі, гравіраваным малюнкам, сканню, зерню. Медальёны насілі на каляровай і чорнай стужцы, устаўлялі ў бранзалеты[1].

Зноскі

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]