Медаль «За абарону Севастопаля»

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Медаль «За абарону Севастопаля»
Defsevastopol.png Medal for the defence of Sevastopol, Soviet Union.png
Краіна Сцяг СССР СССР
Тып медаль
Каму ўручаецца усім удзельнікам абароны Севастопаля
Статус не ўручаецца
Статыстыка
Параметры дыяметр — 32 мм
матэрыял — латунь
Дата заснавання 22 снежня 1942
Колькасць узнагароджанняў 52540
Чарговасць
Старэйшая ўзнагарода Медаль «За абарону Адэсы»
Малодшая ўзнагарода Медаль «За абарону Сталінграда»
Commons-logo.svg Медаль «За абарону Севастопаля» на Вікісховішчы

Медаль «За абарону Севастопаля» заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 снежня 1942 года. Аўтар зацверджанага малюнка медалі - мастак Н. І. Маскалёў.

Медалём "За абарону Севастопаля" узнагароджваліся ўсе ўдзельнікі абароны Севастопаля - вайскоўцы Чырвонай Арміі, Ваенна-Марскога Флота і войскаў НКУС, а таксама асобы з грамадзянскага насельніцтва, якія прымалі непасрэдны ўдзел у абароне. Абарона Севастопаля доўжылася 250 дзён, з 30 кастрычніка 1941 года па 4 ліпеня 1942.

Медаль «За абарону Севастопаля» носiцца на левым баку грудзей i пры наяўнасцi iншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «За абарону Адэсы».

Па стане на 1 студзеня 1995 медалём "За абарону Севастопаля" ўзнагароджана прыблізна 52540 чалавек.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Медалі і ордэны СССР