Медаль «За адвагу на пажары»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Медаль «За адвагу на пажары»
Медаль «За отвагу на пожаре»
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва Медаль «За отвагу на пожаре»
Краіна  СССР
 Расія
Тып медаль
Кім уручаецца СССР
Дата заснавання 31 кастрычніка 1957
Статус не ўручаецца
Статыстыка ўзнагароджанняў
Апошняе СССР: 4 сакавіка 1991
Расія: да 1995 года
Колькасць каля 32 690
Характарыстыкі
Памеры дыяметр — 32 мм
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Медаль «За выдатную службу па ахове грамадскага парадку»
Малодшая Медаль «За выратаванне тапельцаў»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Меда́ль «За адва́гу на пажа́ры» — дзяржаўная ўзнагарода СССР. Заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 31 кастрычніка 1957 года.

Статут медаля[правіць | правіць зыходнік]

Медалём «За адвагу на пажары» узнагароджваліся работнікі пажарнай аховы і члены добраахвотных пажарных дружын, ваеннаслужачыя і іншыя грамадзяне:

  • за смеласць, адвагу і самаадданасць, праяўленыя пры тушэнні пажараў, выратаванні людзей, сацыялістычнай уласнасці і маёмасці грамадзян ад агню;
  • за ўмелае кіраўніцтва баявой працай падраздзяленняў пажарнай аховы па тушэнні пажараў і выратаванню людзей;
  • за адвагу, мужнасць і настойлівасць, праяўленыя ў мэтах прадухілення выбуху або пажару.

Узнагароджанне медалём «За адвагу на пажары» ажыццяўлялася ад імя Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Прэзідыумамі Вярхоўных Саветаў саюзных рэспублік.

Уручэнне медаля «За адвагу на пажары» выконвалася ад імя Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР старшынямі, намеснікамі старшыняў і членамі Прэзідыумаў Вярхоўных Саветаў саюзных і аўтаномных рэспублік, старшынямі, намеснікамі старшыняў і членамі выканаўчых камітэтаў краявых, абласных, раённых і гарадскіх Саветаў народных дэпутатаў па месцы жыхарства ўзнагароджаных, а ваеннаслужачым — ваенным камандаваннем.

Разам з медалём узнагароджанаму уручалася пасведчанне ўстаноўленай формы.

Медаль «За адвагу на пажары» носіцца на левым баку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «За выдатную службу па ахове грамадскага парадку»[1].

Апісанне медаля[правіць | правіць зыходнік]

Медаль «За адвагу на пажары» першапачаткова выраблялася з серабра, пазней з пасярэбранага нейзільбера і мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм.

На аверсе медаля ў верхняй частцы па акружнасці надпіс «ЗА ОТВАГУ НА ПОЖАРЕ», пад надпісам пяціканцовая зорачка, у цэнтры скрыжаваны пажарная сякера і рассоўны ключ. У ніжняй частцы малюнак сярпа і молата на двух перакрыжаваных лаўра-дубовых галінах.

На рэверсе медаля намаляваная ў няпоўны рост фігура пажарнага з выратаваным дзіцём на руках, на заднім плане бачная частка палаючага жылога дома, унізе лаўровая галінка.

Усе малюнкі і надпісы на медалю выпуклыя. Абодва бакі медаля па акружнасці абрамлены выпуклым борцікам.

Медаль пры дапамозе вушка і кольца злучаецца з пяцівугольнай калодачкай, абцягнутай крэпавай шаўковай муаравай стужкай шырынёй 24 мм з васільковымі палоскамі па яе краях шырынёй 3 мм кожная, абрамленая белымі палоскамі шырынёй 1 мм кожная.

Постсавецкая гісторыя медаля[правіць | правіць зыходнік]

Апошняе ўзнагароджанне медалём у СССР адбылося 4 сакавіка 1991 года.

Згодна з Указам Прэзідыума Вярхоўнага савета Расійскай Федэрацыі ад 2 сакавіка 1992 года № 2424-1 медаль былога СССР, з аналагічнай назвай, застаўся ва ўзнагароднай сістэме Расіі[2][3].

Узнагароджанні дадзеным медалём у Расійскай Федэрацыі выконваліся з 1992 па 1994 год уключна. Было здейснена некалькі ўзнагароджанняў[4].

Згодна з Указам Прэзідэнта Расіі ад 2 сакавіка 1994 года № 442 медаль адсутнічае ў сістэме дзяржаўных узнагарод Расійскай Федэрацыі[5], замест савецкага медаля быў ўведзены расійскі медаль «За выратаванне гінучых».

Акрамя таго, былі заснаваны ведамасныя ўзнагароды Расійскай Федэрацыі:

Выявы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Володин А. Н., Мерлай Н. М. Медали СССР. — СПб.: Печатный двор, 1997. — С. 174—175. — ISBN 5-7062-0111-0.
  • Колесников Г. А., Рожков А. М. Ордена и медали СССР. — Мн.: Народная асвета, 1986. — С. 71—72.