Медаль «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку» (Беларусь)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Медаль «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку»
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Краіна Беларусь
Тып Медаль
Каму ўручаецца Ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў, асобы начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, іншыя грамадзяне Рэспублікі Беларусь.
Падставы ўзнагароджання

1. За асабістую мужнасць, храбрасць і самаадданасць, праяўленыя пры затрыманні злачынцаў або ліквідацыі злачынных груп, ахове жыцця і здароўя людзей;

2. за ўмелыя, ініцыятыўныя і смелыя дзеянні, якія садзейнічалі паспяховаму выкананню падраздзяленнем, нарадам аператыўна-службовых і службова-баявых задач па спыненні злачынных і іншых процізаконных дзеянняў;

3. за ўмела арганізаваныя і ажыццёўленыя дзеянні па прадухіленні і раскрыцці злачынстваў;

4. за ўмелую арганізацыю работы і высокую рэзультатыўнасць дзейнасці органаў і падраздзяленняў унутраных спраў, злучэнняў, часцей і падраздзяленняў унутраных войскаў па ахове грамадскага парадку і барацьбе са злачыннасцю;

5. за актыўны ўдзел і дапамогу органам унутраных спраў і падраздзяленням унутраных войскаў у ахове грамадскага парадку, барацьбе са злачыннасцю і іншымі правапарушэннямі.
Дата заснавання 13 красавіка 1995
Статус уручаецца
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Медаль «За адзнаку ў воінскай службе»
Малодшая Медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Меда́ль «За адзна́ку ў ахо́ве грама́дскага пара́дку» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Заснавана Законам Рэспублікі Беларусь ад 13 красавіка 1995 г. № 3726-XII «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь».

Прадстаўленне да ўзнагароды і ўзнагароджванне[правіць | правіць зыходнік]

Медаль прысуджаецца:

  • За асабістую мужнасць, храбрасць і самаадданасць, праяўленыя пры затрыманні злачынцаў або ліквідацыі злачынных груп, ахове жыцця і здароўя людзей;
  • За ўмелыя, ініцыятыўныя і смелыя дзеянні, якія садзейнічалі паспяховаму выкананню падраздзяленнем, нарадам аператыўна-службовых і службова-баявых задач па спыненні злачынных і іншых процізаконных дзеянняў;
  • За ўмела арганізаваныя і ажыццёўленыя дзеянні па прадухіленні і раскрыцці злачынстваў;
  • За ўмелую арганізацыю работы і высокую рэзультатыўнасць дзейнасці органаў і падраздзяленняў унутраных спраў, злучэнняў, часцей і падраздзяленняў унутраных войскаў па ахове грамадскага парадку і барацьбе са злачыннасцю;
  • За актыўны ўдзел і дапамогу органам унутраных спраў і падраздзяленням унутраных войскаў у ахове грамадскага парадку, барацьбе са злачыннасцю і іншымі правапарушэннямі.

Да ўзнагароджвання прадстаўляюцца ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў, асобы начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, іншыя грамадзяне Рэспублікі Беларусь.

Нашэнне[правіць | правіць зыходнік]

Медаль «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку» носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў размяшчаецца пасля медаля «За адзнаку ў воінскай службе».