Медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы» (Беларусь)
Медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы» | |||
---|---|---|---|
|
|||
Арыгінальная назва | Медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай гранiцы» | ||
Краіна | Беларусь | ||
Тып | Медаль | ||
Каму ўручаецца | Ваеннаслужачыя пагранiчных войскаў, а таксама iншыя ваеннаслужачыя i iншыя грамадзяне. | ||
Падставы ўзнагароджання |
1. За мужнасць i самаадданасць, праяўленыя пры затрыманнi парушальнiкаў дзяржаўнай граніцы; 2. за подзвiгi i асаблiвыя заслугi ў ахове дзяржаўнай граніцы; 3. за ўмелае кiраўнiцтва баявымi дзеяннямi пагранiчнага нарада пры ахове недатыкальнасцi дзяржаўнай граніцы; 4. за высокую пiльнасць i iнiцыятыўныя дзеяннi, у вынiку якiх былi затрыманы парушальнiкi дзяржаўнай граніцы; 5. за актыўную дапамогу пагранiчным войскам у iх рабоце па ахове дзяржаўнай граніцы. |
||
Дата заснавання | 13 красавіка 1995 | ||
Статус | уручаецца | ||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | Медаль «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку» | ||
Малодшая | Медаль «За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый» |
Меда́ль «За адзна́ку ў ахо́ве дзяржа́ўнай грані́цы» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Заснавана Законам Рэспублікі Беларусь ад 13 красавіка 1995 г. № 3726-XII «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь».
Прадстаўленне да ўзнагароды і ўзнагароджванне[правіць | правіць зыходнік]
Медаль прысуджаецца:
- За мужнасць i самаадданасць, праяўленыя пры затрыманнi парушальнiкаў дзяржаўнай граніцы;
- за подзвiгi i асаблiвыя заслугi ў ахове дзяржаўнай граніцы;
- за ўмелае кiраўнiцтва баявымi дзеяннямi пагранiчнага нарада пры ахове недатыкальнасцi дзяржаўнай граніцы;
- за высокую пiльнасць i iнiцыятыўныя дзеяннi, у вынiку якiх былi затрыманы парушальнiкi дзяржаўнай граніцы;
- за актыўную дапамогу пагранiчным войскам у iх рабоце па ахове дзяржаўнай граніцы.
Да ўзнагароджвання прадстаўляюцца ваеннаслужачыя пагранiчных войскаў, а таксама iншыя ваеннаслужачыя i iншыя грамадзяне.
Нашэнне[правіць | правіць зыходнік]
Медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы» носiцца на левым боку грудзей i пры наяўнасцi iншых медалёў размяшчаецца пасля медаля «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку».