Медаль «За адзнаку ў воінскай службе» (Беларусь)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Медаль «За адзнаку ў воінскай службе»
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Краіна Беларусь
Тып Медаль
Каму ўручаецца Ваеннаслужачыя.
Падставы ўзнагароджання

1. За значныя заслугі ў воінскай службе;

2. За поспехі ў падтрыманні высокай баявой гатоўнасці падраздзяленняў, часцей, злучэнняў і аб'яднанняў, выдатныя паказчыкі ў баявой падрыхтоўцы, асаблівую адзнаку на вучэннях і манеўрах, пры нясенні баявога дзяжурства;

3. За асаблівыя заслугі ў асваенні, эксплуатацыі і абслугоўванні ваеннай тэхнікі, высокае прафесійнае майстэрства.
Дата заснавання 13 красавіка 1995
Статус уручаецца
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Медаль «За адвагу», Беларусь
Малодшая Медаль «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку»

Меда́ль «За адзна́ку ў во́інскай слу́жбе» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Заснавана Законам Рэспублікі Беларусь ад 13 красавіка 1995 г. № 3726-XII «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь».

Прадстаўленне да ўзнагароды і ўзнагароджванне[правіць | правіць зыходнік]

Медаль прысуджаецца за:

  • За значныя заслугі ў воінскай службе;
  • За поспехі ў падтрыманні высокай баявой гатоўнасці падраздзяленняў, часцей, злучэнняў і аб’яднанняў, выдатныя паказчыкі ў баявой падрыхтоўцы, асаблівую адзнаку на вучэннях і манеўрах, пры нясенні баявога дзяжурства;
  • За асаблівыя заслугі ў асваенні, эксплуатацыі і абслугоўванні ваеннай тэхнікі, высокае прафесійнае майстэрства.

Да ўзнагароджвання прадстаўляюцца ваеннаслужачыя.

Нашэнне[правіць | правіць зыходнік]

Медаль «За адзнаку ў воінскай службе» носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў размяшчаецца пасля медаля «За адвагу».