Медаль «За асваенне нетраў і развіццё нафтагазавага комплексу Заходняй Сібіры»

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Медаль «За асваенне нетраў і развіццё нафтагазавага комплексу Заходняй Сібіры»
PetrochemicalSiberiaRibbon.gif Medal For Development of the Petrochemical Complex of Western Siberia.jpg
Арыгінальная назва Медаль «За освоение недр и развитие нефтегазового комплекса Западной Сибири»
Краіна Flag of the Soviet Union.svg СССР
Тып медаль
Статус не ўручаецца
Статыстыка
Параметры дыяметр — 32 мм
Дата заснавання 28 ліпеня 1978
Колькасць узнагароджанняў звыш 38 000
Чарговасць
Старэйшая ўзнагарода Медаль «За пераўтварэнне Нечарназем'я РСФСР»
Малодшая ўзнагарода Юбілейны медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Commons-logo.svg Медаль «За асваенне нетраў і развіццё нафтагазавага комплексу Заходняй Сібіры» на Вікісховішчы

Медаль «За асваенне нетраў і развіццё нафтагазавага комплексу Заходняй Сібіры» — дзяржаўная ўзнагарода СССР. Заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 28 ліпеня 1978 года. Аўтар малюнка медаля — мастак С. А. Паманскі.

Статут медаля[правіць | правіць зыходнік]

Медалём «За асваенне нетраў і развіццё нафтагазавага комплексу Заходняй Сібіры» ўзнагароджваліся актыўныя ўдзельнікі асваення нетраў і развіццё нафтагазавага комплексу Заходняй Сібіры за самаадданую працу па выяўленні, разведцы і распрацоўцы нафтавых і газавых радовішчаў, здабычы і прамысловай перапрацоўцы нафты і газу, будаўніцтву вытворчых і жыллёва-грамадзянскіх аб'ектаў, транспартных магістраляў, па энергазабеспячэнню, транспартнаму і іншаму абслугоўванню вытворчасцей нафтагазавага комплексу, а таксама работнікі навукова-даследчых і праектна-канструктарскіх арганізацый, устаноў і арганізацый невытворчай сферы, партыйных, савецкіх, прафсаюзных і камсамольскіх органаў, знаходзячыяся на тэрыторыі нафтагазавага комплексу, якія ўнеслі сваім добрасумленнай працай уклад у яго развіццё.

Медалём узнагароджваліся рабочыя і служачыя, якія прапрацавалі ў раёнах нафтагазавага комплексу Заходняй Сібіры, як правіла, не менш трох гадоў.

Узнагароджанне медалём «За асваенне нетраў і развіццё нафтагазавага комплексу Заходняй Сібіры» ажыццяўлялася ад імя Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Прэзідыумам Вярхоўнага Савета РСФСР.

Хадайніцтва аб узнагароджанні медалём «За асваенне нетраў і развіццё нафтагазавага комплексу Заходняй Сібіры» распачыналіся адміністрацыяй прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў сумесна з партыйнымі, прафсаюзнымі і камсамольскімі арганізацыямі працоўных калектываў, а таксама раённымі, гарадскімі партыйнымі, савецкімі органамі.

Прадстаўленні аб узнагароджанні медалём уносіліся ў Прэзідыум Вярхоўнага Савета РСФСР міністэрствамі і ведамствамі СССР і РСФСР, прадпрыемствы і арганізацыі якіх вядуць работы па асваенню нетраў і развіцця нафтагазавага комплексу, а таксама выканаўчымі камітэтамі Цюменскага і Томскага абласных Саветаў народных дэпутатаў.

Медаль «За асваенне нетраў і развіццё нафтагазавага комплексу Заходняй Сібіры» носіцца на левым баку грудзей і размяшчаецца пасля медаля «За пераўтварэнне Нечэрназем'я РСФСР»[1].

Апісанне медаля[правіць | правіць зыходнік]

Медаль «За асваенне нетраў і развіццё нафтагазавага комплексу Заходняй Сібіры» выраблялася з латуні і мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм.

На адным баку медаля намаляваны серп і молат на фоне нафтавых вышак, газгольдэраў і трубаўкладчыка. Па акружнасці размешчаны надпіс «За освоение недр и развитие нефтегазового комплекса Западной Сибири» і пяціканцовая зорачка.

На адваротным баку медаля на фоне пяціканцовай зоркі і разбежных ў выглядзе пяцікутніка прамянёў размешчаны надпіс «СССР». Ніжэй намаляваныя перакрыжоўваючыяся лаўровая і дубовая галіны.

Усе надпісы і выявы на медалю выпуклыя. Края медаля абрамлены борцікам.

Медаль пры дапамозе вушка і кольца злучаецца з пяцівугольнай калодачкай, пакрытай шаўковай муаравай стужкай шырынёй 24 мм са светла-зялёнымі палосамі па краях шырынёй 6 мм і блакітнай паласой пасярэдзіне шырынёй 6 мм, светла-зялёныя і блакітная паласы падзеленыя паміж сабой белай палоскай шырынёй 1 мм і чорнай палоскай шырынёй 2 мм.

Ілюстрацыі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Володин А. Н., Мерлай Н. М. Медали СССР. — СПб.: Печатный двор, 1997. — С. 230—231. — ISBN 5-7062-0111-0.
  • Колесников Г. А., Рожков А. М. Ордена и медали СССР. — Мн.: Народная асвета, 1986. — С. 68—69.