Медаль «За бездакорную службу» (СССР)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Медаль «За бездакорную службу»
I ступені
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Выява ордэнскай планкі другой ступені ўзнагароды
Выява ордэнскай планкі трэцяй ступені ўзнагароды
Краіна Сцяг СССР СССР
Тып ведамасны медаль
Кім уручаецца Міністэрства абароны СССР, Міністэрства ўнутраных спраў СССР і KGB
Дата заснавання 25 студзеня 1958
Статус не ўручаецца
Характарыстыкі
Памеры дыяметр — 32 мм
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Медаль «У памяць 1500-годдзя Кіева»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Меда́ль «За бездако́рную слу́жбу» — ведамасны медаль, заснаваны сумесным загадам Міністра абароны СССР, Міністра ўнутраных спраў СССР і Старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі СССР ад 25 студзеня 1958 года.

Гісторыя медаля[правіць | правіць зыходнік]

Яшчэ да заканчэння Вялікай Айчыннай вайны Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР Указам ад 4 чэрвеня 1944 года увёў парадак узнагароджання ордэнамі і медалямі ваеннаслужачых Чырвонай Арміі за выслугу гадоў. Указ прадугледжваў узнагароджанне медалём «За баявыя заслугі» за 10 гадоў бездакорнай службы, ордэнам Чырвонай Зоркі — за 15 гадоў бездакорнай службы, ордэнам Чырвонага Сцяга за 20 гадоў і ордэнам Леніна за 25 гадоў службы. За 30 гадоў бездакорнай службы прадугледжвалася паўторнае ўзнагароджанне ордэнам Чырвонага Сцяга.

Узнагароджанні баявымі ўзнагародамі за выслугу гадоў прынялі масавы характар. Так, напрыклад, ордэн Чырвонага Сцяга (адзін з самых ганаровых баявых ордэнаў) за выслугу гадоў быў уручаны каля 300 тысяч разоў. Такія масавыя ўзнагароджанні моцна знізілі прэстыж ганаровых баявых узнагарод. Таму ў 1957 годзе было прынята рашэнне аб спыненні ўзнагароджанняў ордэнамі і медалём «За баявыя заслугі» за выслугу гадоў. Наўзамен іх кожнае з трох сілавых ведамстваў (Міністэрства абароны СССР, Міністэрства ўнутраных спраў СССР і Камітэт дзяржаўнай бяспекі СССР) адзіным указам ад 25 студзеня 1958 года заснавала свой ўласны ведамасны медаль «За бездакорную службу».

Статут медаля[правіць | правіць зыходнік]

Згодна з палажэннем медалём «За бездакорную службу» ўзнагароджваюцца ваеннаслужачыя Савецкай Арміі, Ваенна-Марскога Флоту, войскаў і органаў Міністэрства ўнутраных спраў СССР, войскаў і органаў Камітэта дзяржаўнай бяспекі пры Савеце Міністраў СССР, якія праслужылі ў адпаведных структурах не менш за 10 гадоў і не маюць спагнанняў за перыяд службы.

Узнагароджанне медалём «За бездакорную службу» ажыццяўляецца Міністрам абароны СССР, Міністрам унутраных спраў СССР або Старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі СССР.

Медаль «За бездакорную службу» складаецца з трох ступеняў:

  • Медаль I ступені (за 20 гадоў бездакорнай службы)
  • Медаль II ступені (за 15 гадоў бездакорнай службы)
  • Медаль III ступені (за 10 гадоў бездакорнай службы)

Вышэйшай ступенню медаля з'яўляецца I ступень. Узнагароджанне ажыццяўляецца паслядоўна: спачатку трэцяй, затым другой і, нарэшце, першай ступенню. Аднак асобы, якія ўжо праслужылі да моманту заснавання медаля 15 або 20 гадоў, могуць быць адразу ўзнагароджаны адпаведна другой або першай ступенню медаля.

Ведамасны медаль «За бездакорную службу» носіцца на левым баку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў СССР размяшчаецца пасля іх.

Апісанне медаля[правіць | правіць зыходнік]

Медаль мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм. На асабовай частцы медаля, у цэнтры, размешчана пяціканцовая зорка з разьбягаючыміся з-пад тупых вуглоў зоркі пучкамі прамянёў. У цэнтры зоркі — серп і молат. Па акружнасці зорка акружана вянком з лаўровага лісця. Аверс медаля мае аднолькавы малюнак для ўсіх тыпаў і разнавіднасцяў ўсіх ведамстваў, заснаваўшых яго. Выключэнне складае другі тып медалёў, заснаваных Камітэтам Дзяржаўнай Бяспекі. У дадзенага тыпу ў ніжняй частцы аверса, паміж ніжнімі прамянямі зоркі, размешчаны рымскія лічбы «ХХ», «XV» або «Х» на I, II і III ступені медаля, адпаведна.

Медаль I ступені вырабляецца з серабра (раннія выпускі медалю з 1958 па 1965 год) або з срэбнай латуні (познія выпускі медаля). Паверхня пяціканцовай зоркі ў медаля I ступені пакрытая чырвонай эмаллю (акрамя сярпа і молата ў цэнтры). Медаль II ступені вырабляецца з латуні. Уся паверхня медалю II ступені, акрамя пяціканцовай зоркі, пасярэбраная. Медаль III ступені вырабляецца з латуні. Серабрэнне медаля ў III ступені адсутнічае. Рэверс медаля розны для кожнага з трох ведамстваў, яго заснаваўшых.

Медаль пры дапамозе вушка і кальца злучаецца з пяцівугольнай калодачкай, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай чырвонага колеру шырынёй 24 мм. Краі стужкі абрамлены вузкімі зялёнымі палоскамі. Па цэнтры стужкі палоскі залаціста-жоўтага колеру:

  • для I ступені — адна палоска;
  • для II ступені — дзве палоскі;
  • для III ступені — тры палоскі.

Ілюстрацыі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Володин А. Н., Мерлай Н. М. Медали СССР. — СПб.: Печатный двор, 1997. — С. 250—257. — ISBN 5-7062-0111-0.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]