Медаль «За выратаванне тапельцаў»

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Медаль «За выратаванне тапельцаў»
LifeSavingRibbon.gif Medal For The Rescue Of The Drowning.jpg
Арыгінальная назва

Медаль «За спасение утопающих»

Краіна

Flag of the Soviet Union.svg СССР
Flag of Russia.svg Расія

Тып

медаль

Статус

не ўручаецца

Статыстыка
Параметры

дыяметр — 32 мм

Дата заснавання

16 лютага 1957

Апошняе ўзнагароджанне

СССР: 20 мая 1991
Расія: да 1995 года

Колькасць узнагароджанняў

каля 24 тыс.[1]

Чарговасць
Старэйшая ўзнагарода

Медаль «За адвагу на пажары»

Малодшая ўзнагарода

Медаль «За абарону Ленінграда»

Commons-logo.svg Медаль «За выратаванне тапельцаў» на Вікісховішчы

Меда́ль «За выратава́нне тапе́льцаў» — дзяржаўная ўзнагарода СССР і Расійскай Федэрацыі.

Заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 16 лютага 1957 года. Аўтар малюнка — мастак А. Ф. Шабалкоў.

Статут медаля[правіць | правіць зыходнік]

Медалём узнагароджваліся работнікі выратавальнай службы і іншыя грамадзяне СССР, а таксама асобы, якія не з'яўляюцца грамадзянамі СССР, за:

  • смеласць і самаадданасць, праяўленыя пры выратаванні людзей на вадзе;
  • за высокую пільнасць і знаходлівасць, у выніку чаго былі папярэджаны няшчасныя выпадкі з людзьмі на вадзе;
  • за ўзорную арганізацыю выратавальнай службы на вадзе.

Медаль «За выратаванне тапельцаў» носіцца на левым баку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «За адвагу на пажары».

Узнагароджанне адбывалася на падставе Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР і ад імя Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР.

Палажэнне аб медалю змянялася ў 1967 і 1980 гадах.

Апісанне медаля[правіць | правіць зыходнік]

Рэверс медаля

Медаль «За выратаванне тапельцаў» круглая, дыяметрам 32 мм, вырабляецца з латуні з ужываннем аксідзіравання.

На аверсе медаля змешчана выява выратавальніка падчас буксіроўкі тапельца ў вадзе. Уздоўж верхняга краю медаля — надпіс «За спасение», у ніжняй частцы медаля — «утопающих».

На рэверсе медаля намаляваны серп і молат, ніжэй якіх — лаўровая галінка і надпіс «СССР». Медаль з абодвух бакоў акантаваны выпуклым борцікам.

У верхняй частцы медаля маецца вушка, якім медаль пры дапамозе кольца злучана з металічнай пяцівугольнай калодкай. З адваротнага боку калодкі — прыстасаванне для мацавання медаля да адзежы. Калодка пакрыта шаўковай муаравай стужкай сіняга колеру з трыма па краях і адной пасярэдзіне падоўжнымі белымі палоскамі. Агульная шырыня стужкі 24 мм.

Постсавецкая гісторыя медалі[правіць | правіць зыходнік]

Апошняе ўзнагароджанне медалём у СССР адбылося 20 мая 1991 года.

У адпаведнасці з Указам Прэзідыума Вярхоўнага савета Расійскай Федэрацыі ад 2 сакавіка 1992 года № 2424-1 медаль былога СССР, з аналагічнай назвай, застаўся ва ўзнагароднай сістэме Расіі[2]. Надпіс на рэверсе «СССР» была заменена на надпіс «РОССИЯ».

Узнагароджанні дадзеным медалём у Расійскай Федэрацыі ажыццяўлялася з 1992 па 1994 год. Было зроблена некалькі ўзнагароджанняў[3].

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 2 сакавіка 1994 года № 442 медаль адсутнічае ў сістэме дзяржаўных узнагарод Расіі[4], замест савецкага медаля быў уведзены расійскі медаль «За выратаванне гінучых».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Володин А. Н., Мерлай Н. М. Медали СССР. — СПб.: Печатный двор, 1997. — С. 166—167. — ISBN 5-7062-0111-0.
  • Колесников Г. А., Рожков А. М. Ордена и медали СССР. — Мн.: Народная асвета, 1986. — С. 72—73.