Медаль «За здушэнне польскага мецяжу»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Медаль «За здушэнне польскага мецяжу 1863-1864 гадоў»
Выява ордэнскай планкі
Краіна
Тып медаль
Дата заснавання 1 (13) студзеня 1865
Памеры 29 міліметр
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Медаль «За здушэнне польскага мецяжу 1863—1864 гадоў» — узнагарода Расійскай імперыі ў гонар падаўлення ў заходніх губернях нацыянальна-вызваленчага паўстання.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Узімку 1863 года на тэрыторыі польскіх і беларускіх земляў, якія ўвайшлі ў канцы XVIII стагоддзя ў склад Расійскай імперыі, успыхнула другое за апошнія 30 год нацыянальна-вызваленчае паўстанне. Для ўшаноўвання асоб, якія прымалі ўдзел у падаўленні паўстання, імператарскім дваром быў выпушчаны медаль «За ўціхамірванне польскага мецяжу 1863—1864 гадоў».

Узнагарода была заснавана 1 студзеня 1865 года. Медалі са светлай бронзы атрымалі ўсе ваенныя чыны, а таксама казачыя палкі і конныя сотні, якія прымалі непасрэдны ўдзел у баявых дзеяннях. Гэты ж медаль выдавалі грамадзянскім асобам усіх саслоўяў, якія са зброяй у руках выступілі супраць паўстанцаў.

Медалём з цёмнай бронзы былі ўзнагароджаны вайсковыя чыны і службоўцы ваенных ведамстваў, якія знаходзіліся на тэрыторыі ваенных дзеянняў, але не прымалі ўдзелу ў баявых аперацыях.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Мела дзве разнавіднасці — са светлай і цёмнай бронзы. На правым боку медаля, ва ўсё поле, знаходзіцца выява дзяржаўнага герба Расійскай імперыі. На адваротным боку — буйны кругавы надпіс: «ЗА УСМИРЕНИЕ ПОЛЬСКАГО МЯТЕЖА»; усярэдзіне яе змешчана ў адзін радок дата — «1863-1864».

Медаль насіўся на грудзі, на стужцы колераў дзяржаўнага сцяга — з чорнай, жоўтай і белай палосамі аднолькавай шырыні. З 13 жніўня 1911 года, згодна з указам Мікалая II, параненыя і кантужаныя ў баях атрымалі магчымасць насіць гэтыя медалі на стужцы з бантам[1].

Зноскі