Медаль «За працоўныя заслугі» (Беларусь)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Медаль «За працоўныя заслугі»
By-labor merit rib.png Trudzaslbel.jpg
Арыгінальная назва Медаль «За Працоўныя Заслугi»
Краіна Беларусь
Тып Медаль
Каму ўручаецца Усе грамадзяне Рэспублікі Беларусь.
Падставы ўзнагароджання

1. За значныя дасягненнi ў прамысловасцi, сельскай гаспадарцы, будаўнiцтве, на транспарце, у сферы абслугоўвання, навуцы, адукацыi, ахове навакольнага асяроддзя, ахове здароўя насельнiцтва, культуры, дзяржаўнай службе i iншых галiнах працоўнай дзейнасцi;

2. за карысныя вынаходствы i рацыяналiзатарскiя прапановы;

3. за поспехi ў выхаваннi i прафесiйнай падрыхтоўцы моладзi, развiццi фiзiчнай культуры i спорту.
Статус уручаецца
Статыстыка
Дата заснавання 13 красавіка 1995
Чарговасць
Старэйшая ўзнагарода Медаль «За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый»
Малодшая ўзнагарода Медаль Францыска Скарыны

Меда́ль «За працо́ўныя заслу́гі» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Заснавана Законам Рэспублікі Беларусь ад 13 красавіка 1995 г. № 3726-XII «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь».

Прадстаўленне да ўзнагароды і ўзнагароджванне[правіць | правіць зыходнік]

Медаль прысуджаецца:

  • За значныя дасягненнi ў прамысловасцi, сельскай гаспадарцы, будаўнiцтве, на транспарце, у сферы абслугоўвання, навуцы, адукацыi, ахове навакольнага асяроддзя, ахове здароўя насельнiцтва, культуры, дзяржаўнай службе i iншых галiнах працоўнай дзейнасцi;
  • за карысныя вынаходствы i рацыяналiзатарскiя прапановы;
  • за поспехi ў выхаваннi i прафесiйнай падрыхтоўцы моладзi, развiццi фiзiчнай культуры i спорту.

Да ўзнагароджвання прадстаўляюцца ўсе грамадзяне Рэспублікі Беларусь.

Нашэнне[правіць | правіць зыходнік]

Медаль «За працоўныя заслугi» носiцца на левым баку грудзей i пры наяўнасцi iншых медалёў размяшчаецца пасля медаля «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы».