Медаль «За ўзяцце Парыжа»

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Медаль «За ўзяцце Парыжа 19 сакавіка 1814 года»
RUS Imperial Andrew-George ribbon.svg Paris 1824 avers.jpg
Краіна
Тып медаль
Дата заснавання 18 (30) жніўня 1814
Колькасць узнагароджанняў каля 150 000
Commons-logo.svg Медаль «За ўзяцце Парыжа 19 сакавіка 1814 года» на Вікісховішчы

Медаль «За ўзяцце Парыжа 19 сакавіка 1814 года» — узнагарода Расійскай імперыі ў гонар узяцця Парыжа рускімі войскамі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Узнагарода была заснавана 30 жніўня 1814 года маніфестам імператара Аляксандра I у сувязі з пераможным узяццем Парыжа рускімі войскамі.

Медаль прызначаўся для ўзнагароджвання ўсіх удзельнікаў узяцця французскай сталіцы — ад салдата да генерала. Аднак узнагароджанне адклалі, паколькі далікатны імператар не хацеў лішні раз нагадваць французам пра нядаўняе прыніжэнне Парыжа. Толькі праз 12 гадоў заслужаныя медалі былі ўручаны героям вайны па загадзе новага імператара Мікалая I, які «…накануне годовщины вступления русских в Париж, 18 марта 1826 года, велел освятить эту медаль на гробнице своего брата (Александра I)».

Выдача ўзнагароды ўдзельнікам працягвалася да 1 мая 1832 года. Усяго было выдадзена больш за 160 тысяч медалёў.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

На адным баку сярэбранага медаля змешчана выява Аляксандра I у лаўровым вянку. На адваротным баку, таксама ў лаўровым вянку, — прамы надпіс у пяць радкоў: "ЗА ВЗЯТIЕ ПАРИЖА 19 МАРТА 1814 ГОДА ". Насілі ўзнагароду на грудзях на ўпершыню уведзенай камбінаванай Андрэеўска — Георгіеўскай стужцы. Яна была звычайнай шырыні, але складалася з двух вузкіх стужачак: Андрэеўскай — блакітнай і Георгіеўскай — аранжавай з трыма чорнымі палосамі[1].

Зноскі