Медаль «Партызану Айчыннай вайны»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Медаль «Партызану Айчыннай вайны»
I ступені
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
II ступені
Выява ордэнскай планкі другой ступені ўзнагароды Выява другой ступені ўзнагароды
Краіна Сцяг СССР СССР
Тып медаль
Каму ўручаецца партызанам, начальніцкаму саставу партызанскіх атрадаў і арганізатарам партызанскага руху
Дата заснавання 2 лютага 1943
Статус не ўручаецца
Статыстыка ўзнагароджанняў
Колькасць 1-я ступень — 56 883
2-я ступень — 70 992
Характарыстыкі
Памеры дыяметр — 32 мм
Чарговасць узнагарод
Старэйшая «За доблесную працу (За воінскую доблесць). У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Малодшая Медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы СССР»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Меда́ль «Партыза́ну Айчы́ннай вайны́» заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 2 лютага 1943 года. Аўтар малюнка медаля — мастак М. І. Маскалёў, малюнак узяты з неажыццяўленнага праекту медаля «25 гадоў Савецкай Арміі».

Медалём «Партызану Айчыннай вайны» ўзнагароджваліся партызаны, начальніцкі састаў партызанскіх атрадаў i арганізатары партызанскага руху за «асаблівыя заслугі ў справе арганізацыі партызанскага руху, за адвагу, геройства і выдатныя поспехі ў партызанскай барацьбе за Савецкую Радзіму ў тыле нямецка-фашысцкіх захопнікаў».

Статут медаля[правіць | правіць зыходнік]

1. Медалём «Партызану Айчыннай вайны» 1-й і 2-й ступені ўзнагароджваюцца партызаны Айчыннай вайны, начальніцкі састаў партызанскіх атрадаў i арганізатары партызанскага руху, якія праявілі адвагу, стойкасць, мужнасць у партызанскай барацьбе за нашу савецкую Радзіму ў тыле супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

2. Узнагароджанне медалём «Партызану Айчыннай вайны» 1-й і 2-й ступені ажыццяўляецца ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР.

3. Медалём «Партызану Айчыннай вайны» 1-й ступені ўзнагароджваюцца партызаны, начальніцкі састаў партызанскіх атрадаў i арганізатары партызанскага руху за адвагу, геройства і выдатныя поспехі ў партызанскай барацьбе за нашу савецкую Радзіму ў тыле нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

4. Медалём «Партызану Айчыннай вайны» 2-й ступені ўзнагароджваюцца партызаны, кіраўнікі партызанскіх атрадаў i арганізатары партызанскага руху за асабістае баявое адрозненне ў выкананні загадаў і заданняў камандавання, за актыўнае садзейнічанне ў партызанскай барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Вышэйшай ступенню медаля з'яўляецца 1-я ступень.

Медаль «Партызану Айчыннай вайны» носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «За доблесную працу (За воінскую доблесць). У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» ў парадку старшынства ступеняў.

Апісанне медаля[правіць | правіць зыходнік]

Медаль «Партызану Айчыннай вайны» круглы, дыяметрам 32 мм. Медаль 1 ступені срэбны, медаль 2 ступені — з латуні.

На адным боку медаля змешчана пагрудная профільная выява У. І. Леніна і І. В. Сталіна. Па краю медаля адчаканеная стужка, на складках якой у ніжняй частцы — літары «СССР», а пасярэдзіне іх — пяціканцовая зорка з сярпом і молатам. На гэтай жа стужцы ў верхняй частцы медаля надпіс «Партизану Отечественной войны»; перад надпісам і пасля яго — маленькія пяціканцовыя зоркі.

На адваротным боку медаля адчаканены надпіс «За нашу Советскую Родину».

Выявы і надпісы на медалі выпуклыя. У верхняй частцы медаля маецца вушка, якім медаль пры дапамозе кольца злучаны з металічнай пяцікутнай калодкай, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай светла-зялёнага колеру. Пасярэдзіне стужкі праходзіць падоўжная паласа шириной 2 мм. Да медалі 1-й ступені — чырвоная; да медаля 2-й ступені — сіняя. Шырыня стужкі 24 мм.

На адваротным боку калодкі ёсць прыстасаванне для мацавання медаля да адзежы.

Ілюстрацыі[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджанні[правіць | правіць зыходнік]

Медалём № 000001 у чэрвені 1943 года быў узнагароджаны савецкі партызан Яфім Ільіч Асіпенка[1], мінёр, камандзір групы падрыўнікоў, які восенню 1941 года стаў камандзірам мабільнай групы партызанскага атрада «Перадавы», які дзейнічаў у раёне горада Сухінічы Калужскай вобласці. У раёне станцыі Мышбор пасля адмовы выбухоўніка самаробнай міны ён падарваў зарад, ударыўшы па дэтанатару шостам ад чыгуначнага знака. У выніку, быў пушчаны пад адхон ішоўшы да фронту эшалон (паравоз і тры платформы з танкамі), партызан быў цяжка паранены і страціў зрок[2].

Да пачатку 1968 года медалём «Партызану Айчыннай вайны» 1-й і 2-й ступені былі ўзнагароджаны звыш 127 тыс. чалавек — мужчын і жанчын (арганізатары і кіраўнікі партызанскага руху, камандзіры партызанскіх атрадаў і асабліва праславіўшыяся партызаны)[3].

Па стану на 1 студзеня 1995 медалём «Партызану Айчыннай вайны» 1-й ступені ўзнагароджана 56 883 чалавек, 2-й ступені — 70 992 чалавек.

Сярод узнагароджаных не толькі грамадзяне СССР, але і замежныя грамадзяне: антыфашысты, якія ўдзельнічалі ў партызанскім руху на акупаванай тэрыторыі СССР (камандзір чэхаславацкага партызанскага атрада капітан Ян Налепка[4], балгарская партызанка Вера Паўлава[5], перайшэдшыя на бок партызан і якія ваявалі ў савецкіх партызанскіх атрадах румынскія ваеннаслужачыя Апостал Тома, Міхаіл Міхайлеску, Лазар Георгі, Марынеску Георгі, Камбары Нікола[6] і інш.).

Зноскі

  1. Осипенко Ефим Ильич Архівавана 10 жніўня 2016.
  2. Великая Отечественная в письмах. / сост. В. Г. Гришин. М., Политиздат, 1980. стр.133-134
  3. С. М. Штеменко. Генеральный штаб в годы войны. М., Воениздат, 1968. стр.127
  4. Е. Леонова. Ян Налепка (1912—1943) // Герои-интернационалисты / сост. В. В. Тян. М., «Просвещение», 1991. стр. 130—138
  5. Удостоверение о награждении Давыдовой Веры Фёдоровны (Веры Павловой) медалью «Партизану Отечественной войны» I степени (фото) // Плечом к плечу, сердцем к сердцу. Воспоминания болгар — бойцов и командиров Красной Армии / сб., сост. М. Костадинова, И. Лалов. пер. с болг. М., Воениздат, 1984 (вклейка)
  6. Ф. П. Шевченко (Киев). Участие венгров и румын в партизанском движении на Украине в годы Великой Отечественной войны Советского Союза // журнал «Новая и новейшая история», № 5, 1961. стр.91-103

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ордена и медали СССР / сост. Г. И. Гребенникова, Р. С. Каткова. — М.: «Планета», 1982. — С. 136—137.
  • Володин А. Н., Мерлай Н. М. Медали СССР. — СПб.: Печатный двор, 1997. — С. 70—71. — ISBN 5-7062-0111-0.
  • Колесников Г. А., Рожков А. М. Ордена и медали СССР. — Мн.: Народная асвета, 1986. — С. 61—62.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]