Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
100 lenin rib.png 100 years Lenin OBVERSE.jpg
Краіна

Сцяг СССР СССР

Тып

юбілейны медаль

Статус

не ўручаецца

Статыстыка
Параметры

матэрыял — круг з латуні дыяметрам 32 мм

Дата заснавання

5 лістапада 1969

Колькасць узнагароджанняў

больш за 11 000 000

Commons-logo.svg Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» на Вікісховішчы

Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 5 лістапада 1969 года.

Апісанне медаля[правіць | правіць зыходнік]

Медаль «За доблесную працу (За вайсковую доблесць)». У адзначэнне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» выраблена з латуні і мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм.

На вонкавым баку медаля на матавым фоне размешчаны рэльефны профільны малюнак У. І. Леніна, звернуты налева. У ніжняй частцы — дата «1870—1970».

На адваротным баку медаля на матавым фоне размешчаны: у верхняй частцы па акружнасці надпіс «За доблесную працу» або «За вайсковую доблесць», пад ёй малюнак сярпа і молата і надпіс «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна» . У ніжняй частцы — маленькая пяціканцовая зорка.

На медалях, адчаканеных для ўзнагароджання замежных грамадзян, надпісы на рэверсе медаля адсутнічаюць.

Бакі медаля абрамлены борцікам.

Прадстаўленне да ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Юбілейны медаль у азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна засноўваны двух найменняў:

  • «За доблесную працу. У адзначэнне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»;
  • «За вайсковую доблесць. У адзначэнне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]