Медаль «У памяць 1500-годдзя Кіева»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Медаль «У памяць 1500-годдзя Кіева»
Медаль «В память 1500-летия Киева»
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва Медаль «В память 1500-летия Киева»
Краіна  СССР
Тып медаль
Дата заснавання 10 мая 1982
Статус не ўручаецца
Статыстыка ўзнагароджанняў
Першае 26 мая 1982
Колькасць каля 780 180
Характарыстыкі
Памеры дыяметр — 32 мм
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Медаль «У памяць 250-годдзя Ленінграда»
Малодшая Медаль «За бездакорную службу» I ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Меда́ль «У па́мяць 1500-го́ддзя Кі́ева» — дзяржаўная ўзнагарода СССР.

Заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 мая 1982 года ў азнаменаванне 1500-годдзя горада Кіева. Аўтар малюнка медаля — мастак Е. Г. Кудзь.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першае ўручэнне медаля «У памяць 1500-годдзя Кіева» было зроблена 26 мая 1982 года. Член Палітбюро ЦК КПСС, першы сакратар ЦК Кампартыі Украіны У. В. Шчарбіцкі ўручыў медаль Генеральнаму сакратару ЦК КПСС, Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Л. І. Брэжневу «за вялікі ўклад у сацыяльна-культурнае і эканамічнае развіццё сталіцы Украіны горада-героя Кіева».

Статут медаля[правіць | правіць зыходнік]

Медалём «У памяць 1500-годдзя Кіева» ўзнагароджваюцца:

  • рабочыя, спецыялісты народнай гаспадаркі, работнікі навукі і культуры, дзяржаўных устаноў і грамадскіх арганізацый, ваеннаслужачыя, пенсіянеры і іншыя асобы, якія ўнеслі сваёй працай уклад у эканамічнае і сацыяльна-культурнае развіццё горада, пражываючыя, як правіла, у Кіеве ці яго прыгарадах не менш за 10 гадоў;
  • удзельнікі абароны Кіева ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, узнагароджаныя медалём «За абарону Кіева», партызаны і падпольшчыкі, якія змагаліся з ворагам у Кіеве і яго наваколлях, асобы, якія прымалі ўдзел у вызваленні горада ў складзе Узброеных Сіл СССР, незалежна ад месца іх пражывання ў цяперашні час.

Узнагароджанне медалём «У памяць 1500-годдзя Кіева» ажыццяўляецца ад імя Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР выканаўчым камітэтам Кіеўскага гарадскога Савета народных дэпутатаў.

Медаль «У памяць 1500-годдзя Кіева» носіцца на левым баку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «У памяць 250-годдзя Ленінграда».

Апісанне медаля[правіць | правіць зыходнік]

Медаль «У памяць 1500-годдзя Кіева» вырабляецца з латуні і мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм.

На аверсе медаля на фоне разгорнутых сцягоў і разбежных прамянёў размешчана выява манумента ў гонар Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі, узведзенага ў горадзе Кіеве. У верхняй частцы медаля па акружнасці надпіс: «В память 1500-летия Киева».

На рэверсе медаля ў верхняй яго частцы змешчана выява медаля «Залатая Зорка», пад ёй — надпіс у два радкі: «ГОРОДУ-ГЕРОЮ СЛАВА!». У ніжняй частцы медаля змешчана выява будынка Вярхоўнага Савета Украінскай ССР, за ім справа — выява помніка культуры ХІ стагоддзя — Сафійскага музея.

Усе надпісы і выявы на медалю выпуклыя. Края медаля абрамлены борцікам.

Медаль пры дапамозе вушка і кольца злучаецца з пяцівугольнай калодачкай, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай зялёнага колеру шырынёй 24 мм з чырвонай і блакітнай палоскамі па краях шырынёй 2 мм кожная. Пасярэдзіне стужкі чырвоная паласа шырынёй 8 мм, абрамленая па краях двума залатымі палоскамі па 0,5 мм з адлегласцю паміж імі 1 мм.

Ілюстрацыі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Володин А. Н., Мерлай Н. М. Медали СССР. — СПб.: Печатный двор, 1997. — С. 238—239. — ISBN 5-7062-0111-0.
  • Колесников Г. А., Рожков А. М. Ордена и медали СССР. — Мн.: Народная асвета, 1986. — С. 98.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Медаль «В память 1500-летия Киева»(недаступная спасылка). Ордена и медали СССР. Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2017. Праверана 05 января 2008.