Медаль «У памяць 300-годдзя царавання дома Раманавых»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Медаль «У памяць 300-годдзя царавання дома Раманавых»
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Краіна
Тып медаль
Дата заснавання 21 лютага (6 сакавіка) 1913
Матэрыял бронза
Памеры 28 міліметр
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Медаль «У памяць 300-годдзя царавання дома Раманавых» — узнагарода Расійскай імперыі ў гонар 300-годдзя царавання Дома Раманавых.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Медаль «У памяць 300-годдзя царавання Дома Раманавых» быў заснаваны 21 лютага 1913 года па загадзе імператара Мікалая II (у той дзень у 1613 года Вялікі Земскі Сабор абраў на валадаранне Міхаіла Фёдаравіча Раманава).

Усе чыны арміі, флоту, асобнага корпуса паліцыі, якія знаходзіліся да 21 лютага 1913 года на службе, а таксама прадстаўнікі сельскага насельніцтва, што прымалі ўдзел ва ўрачыстасцях у прысутнасці імператара, медаль атрымлівалі бясплатна. Астатнім узнагароджаным выдавалі спецыяльныя пасведчанні на права нашэння медалёў, а саму ўзнагароду трэба было набываць за плату.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Круглы бронзавы медаль дыяметрам 28 мм трэба было насіць на бела-жоўта-чырвонай стужцы.

На адным боку ўзнагароды змешчаны два пагрудных партрэты: імператар Мікалай II у ваеннай форме і заснавальнік дынастыі — цар Міхаіл Фёдаравіч у шапцы Манамаха і бармах (шырокім каўняры).

На адваротным боку зроблены гарызантальны надпіс у пяць радкоў: «въ памяць // ЗОО-лљтія // царствованія // ДОМА РОМАНОВЫХЪ // 1613—1913».

Некаторыя ўзнагароды выпускаліся з надпісам на рэверсе ў 6 радкоў. У асобных выпадках медалі выраблялі з пазалочанага срэбра і вельмі рэдка з золата.

З 1913 года па 1914 год на Санкт-Пецярбургскім манетным двары было выраблена больш за 1,5 мільёны экзэмпляраў[1].

Зноскі