Медаль Няскораных (Ларысы Геніюш)
| Медаль Няскораных (Ларысы Геніюш) | ||
|---|---|---|
|
|
||
| Дэвіз | Жыць для Беларусі | |
| Краіна |
|
|
| Тып | медаль | |
| Каму ўручаецца | беларускім і замежным грамадзянам | |
| Кім уручаецца | Кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі | |
| Падставы ўзнагароджання | актыўная дзейнасць, якая спрыяла абароне і ўмацаванню ў Беларусі ідэалаў дэмакратыі і правоў чалавека, развіццю беларускай грамадзянскай супольнасці, праяўленне асабістай адвагі, стойкасці і ахвярнасці ў дзейнасці на карысць прасоўвання ідэалаў дэмакратыі і правоў чалавека | |
| Дата заснавання | 30 ліпеня 2024 | |
| Статус | уручаецца | |
Медаль Няскораных (Ларысы Геніюш) — узнагарода Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі. Заснаваны пастановай кіраўніцы Кабінета Святланы Ціханоўскай ад 30 ліпеня 2024 года[1].
Статут
[правіць | правіць зыходнік]У адпаведнасці са Статутам узнагароды, які набыў моц 31 ліпеня 2024 года, медаль можа ўручацца беларускім і замежным грамадзянам, якія[1] сваёй актыўнай дзейнасцю спрыялі абароне і ўмацаванню ў Беларусі ідэалаў дэмакратыі і правоў чалавека, развіццю беларускай грамадзянскай супольнасці або праявілі асабістую адвагу, стойкасць і ахвярнасць у дзейнасці на карысць прасоўвання ідэалаў дэмакратыі і правоў чалавека.
Медаль можа надавацца адной асобе адзін раз. Узнагароджанне медалём можа адбывацца пасмяротна[1].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Медаль уяўляе сабой круглы медальён залацістага колеру, у цэнтры якога — партрэт Ларысы Геніюш, скіраваны ўлева, за якім унізе стужка, падзеленая на тры роўныя палосы, якія сімвалізуюць колеры беларускага нацыянальнага сцяга. Унізе партрэта па краі медаля — подпіс «Ларыса Геніюш». Поле медальёна рэльефна падзеленае наўскос на дзве часткі, правая з якіх — цямнейшая[1].
У аснове сюжэту медаля — вобраз Ларысы Геніюш, няскоранай палітзняволенай у СССР, профіль якой выступае з цемры ў святло; яна аптымістычна глядзіць у будучыню, сцвярджаючы перамогу свабоды і дэмакратыі ў Беларусі[1].
На адваротным баку медальёна ў цэнтры ў промнях сонца размешчаны надпіс: «ЖЫЦЬ ДЛЯ БЕЛАРУСІ», над ім — ляціць птушка. Надпіс на рэверсе — гэта фрагмент верша Геніюш, які сімвалізуе непахіснасць і вернасць паэткі нацыянальным і дэмакратычным ідэалам, фактычна яе запавет наступным пакаленням беларусаў[1].
Птушка — сімвал свабоды, надзеі на вызваленне і перамогі над прыгнятальнікамі. Маленькая птушачка згадваецца ва ўспамінах Ларысы Геніюш у перыяд яе знаходжання ў турэмнай камеры, а ізаграфія птушачкі ўзятая з яе ліста[1].
Спіс узнагароджаных
[правіць | правіць зыходнік]- 3 жніўня 2024[2]
- Леанід Судаленка, праваабаронца, грамадскі актывіст;
- Аляксандр Кабанаў, блогер, грамадскі актывіст;
- Сяргей Пятрухін, блогер, грамадскі актывіст;
- Алеся Буневіч, грамадская актывістка;
- Наталля Хершэ, грамадска-палітычная актывістка;
- Валерыя Чарнаморцава, грамадская дзеячка, даследчыца, экскурсаводка;
- Алана Гебрэмарыям, актывістка «Моладзевага Блоку»;
- Зміцер Фурманаў, сябар ініцыятыўнай групы па вылучэнні ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай.
- 5 узнагароджаных не былі названыя з меркаванняў бяспекі.
- 24 лютага 2025
- 21 сакавіка 2025
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е ё Прадстаўніцтва па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве. Telegram. Праверана 2 студзеня 2025.
- ↑ АПК узнагародзіў Медалём Няскораных 13 чалавек . Наша Ніва (4 жніўня 2024). Праверана 2 студзеня 2025.
- ↑ S.A, Telewizja Polska. Паліну Шарэнду-Панасюк узнагародзілі медалём «Няскораных» Ларысы Геніюш . belsat.eu. Праверана 24 сакавіка 2025.
- ↑ Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі. Telegram. Праверана 24 сакавіка 2025.