Медаль Партызана
Медаль Партызана | |
---|---|
Дэвіз | I ступень: За Бацькаўшчыну |
Краіна |
![]() |
Тып | медаль |
Каму ўручаецца |
ўдзельнікам беларускага пасляваеннага антысавецкага руху I ступень: камандзіры і начальнікі штабаў партызанскіх аддзелаў; за выдатныя баявыя заслугі — любы партызан |
Кім уручаецца | Шэф Штаба беларускіх партызанаў |
Падставы ўзнагароджання | змаганне за незалежнасць Беларусі і прапанова чалавека партызанскім штабам |
Дата заснавання | 1 верасня 1949 года |
Статус | уручаецца |
Чарговасць узнагарод | |
Старэйшая | Ордэн Пагоні |
Медаль Партызана — узнагарода рады БНР для ўдзельнікаў беларускага пасляваеннага антысавецкага руху.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Медаль зацверджаны 1 верасня 1949 года дэкрэтам прэзідэнта Рады БНР Міколы Абрамчыка. Спачатку ім узнагароджваліся «беларусы, якія змагаліся ў радох Беларускай Нацыянальнай Партызанкі за Незалежнасьць Беларусі супроць акупантаў: на прапанову партызанцкага штабу». Статут быў зацверджаны і пачаў дзейнічаць з 6 жніўня 1951 года. У 1952 годзе права ўзнагароджання Медалем Партызана атрымаў «начальнік штабу беларускіх партызанаў».
Аднак пакуль не вядома, ці была вырабленая гэтая ўзнагарода, ці яна засталася толькі праектам. У беларускай газеце «Бацькаўшчына», якая выдавалася ў Мюнхене, у нумары за 24 лютага 1952 года быў пададзены толькі малюнак медаля, а таксама статут. У гэтай публікацыі былі таксама і іншыя ўзнагароды БНР.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Мае дзве ступені, выконваецца адпаведна ў золаце (1-я ступень) і срэбры (2-я ступень). Стужка — чырвона-зямельна-зялёная. На стужцы I ступені дзве скрыжаваныя стрэльбы. На пярэднім боку медаля стрэльбы, а пад імі надпіс «Б.Н.Р.». На адваротным жа боку парадкавы нумар. Таксама на адваротным боку першай ступені быў выбіты спокліч: «За Бацькаўшчыну».
Медаль першай ступені маглі атрымаць камандзіры і начальнікі штабаў партызанскіх аддзелаў, а за «выдатныя баявыя заслугі» — кожны партызан.
Ступені[правіць | правіць зыходнік]
- Медаль Партызана 1-й ступені
- Медаль Партызана 2-й ступені