Медаль Францыска Скарыны (Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі)
Медаль Францыска Скарыны | ||
---|---|---|
|
||
Краіна |
![]() |
|
Тып | медаль | |
Каму ўручаецца | беларускім і замежным грамадзянам, якія працуюць у галіне навукі, адукацыі і культуры | |
Кім уручаецца | Кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі | |
Падставы ўзнагароджання | за выдатныя заслугі ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у развіццё і павелічэнне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу беларускага народа | |
Дата заснавання | 2024 | |
Статус | уручаецца |
Медаль Францыска Скарыны — узнагарода Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі.
Медаль Францыска Скарыны ўручаецца беларускім і замежным грамадзянам, якія працуюць у галіне навукі, адукацыі і культуры, за выдатныя заслугі ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у развіццё і павелічэнне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу беларускага народа[1].
Разглядаецца як новы ўзор аднайменнай дзяржаўнай узнагароды. Паводле слоў стваральнікаў медаля, арыгінальныя медаль і ордэн Францыска Скарыны ў час прэзідэнцтва Аляксандра Лукашэнкі былі значна дыскрэдытаваныя. У парушэнне статутных дакументаў імі былі ўзнагароджаныя людзі, якія адкрыта варожа ставяцца да Беларусі і беларускай культуры, а таксама «некаторыя вульгарныя расійскія эстрадныя спевакі, што выглядае як абраза і здзек з Беларусі». Тыя асобы, якія былі ўзнагароджаны да лістапада 1996 года, калі Лукашэнка праз рэферэндум значна пашырыў свае прэзідэнцкія паўнамоцтвы, мусяць захаваць сілу сваіх узнагарод, а астатнія пасля верыфікацыі павінны будуць або страціць гэтыя ўзнагароды, або атрымаць узнагароды новага ўзору[2].
Спіс узнагароджаных
[правіць | правіць зыходнік]- 21 люты 2024[3]
- Вінцук Вячорка, мовазнаўца.
- Уладзімір Някляеў, грамадска-палітычны дзеяч, паэт, празаік.
- Эльжбета Смулкова, беларусістка, першая амбасадарка Польшчы ў Беларусі,
- Івонка Сурвіла, старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.
- Сяргей Шупа, перакладчык, журналіст.
- чатыры асобы ўзнагароджаны непублічна з меркаванняў бяспекі.
- 24 снежня 2024[4]
- Наталля Гардзіенка, аўтарка шматлікіх прац па гісторыі беларускай дыяспары.
- Лявон Юрэвіч, грамадскі дзеяч, даследчык беларускай эміграцыі.
- Наталля Каляда, сузаснавальніца і выканаўчая дырэктарка «Беларускага свабоднага тэатра»
- Мікалай Халезін, беларускі журналіст і сцэнарыст, мастацкі кіраўнік «Беларускага свабоднага тэатра»
- адна асоба ўзнагароджана непублічна з меркаванняў бяспекі.
- 22 студзеня 2025[5]
- Ніна Баршчэўская, заснавальніца беларускай службы Польскага радыё, доктар філалогіі, прафесарка Варшаўскага ўніверсітэта (узнагарода ўручана 23 сакавіка 2025 года на Замкавай плошчы ў Варшаве[6]).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі . Telegram. Праверана 30 снежня 2024.
- ↑ Ф. Раўбіч. Як выглядаюць узнагароды для новай Беларусі ФОТА . Наша Ніва (24 сакавіка 2024). Праверана 2 студзеня 2025.
- ↑ Свабода, Радыё. АПК узнагародзіў Вячорку, Някляева, Смулкову, Сурвілу, Шупу і іншых за ўнёсак у захаваньне і папулярызацыю беларускай мовы . Радыё Свабода (21 лютага 2024). Праверана 12 студзеня 2025.
- ↑ Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі . Telegram. Праверана 30 снежня 2024.
- ↑ Аб’яднаны пераходны кабінет узнагародзіў двух журналістаў . Беларуская асацыяцыя журналістаў (24 студзеня 2025). Праверана 24 сакавіка 2025.
- ↑ На Дзень Волі заснавальніца Беларускай службы Польскага радыё Ніна Баршчэўская ўганараваная медалём Скарыны (ФОТА) - Беларуская Служба(нявызн.). www.polskieradio.pl. Праверана 24 сакавіка 2025.